Юбіляры сакавіка

4 – 130 гадоў з дня нараджэння Адважнага Вінцука (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 1890, в.Гальшаны Ашмянскага раёна – 1978), беларускага пісьменніка (паэт, публіцыст), каталіцкага святара ўсходняга абраду, дзеяча эміграцыі. У      1898-1902 гг. вучыўся ў Гальшанскай народнай школе.  У 1903-1907 гг. – у Ашмянскім гарадскім вучылішчы.

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Жураўлёвай Наталлі Барысаўны (нар. у 1950 г.), беларускага культуролага, педагога. У 1984-1995 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1995 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Качана Кастуся (Канстанцін Іванавіч; нар. у 1950 г., в.Лаўрышава Навагрудскага раёна), беларускага мастака (жывапіс).

5 – 125 гадоў з дня нараджэння Кавалені Аляксандра Дзмітрыевіча (1895, в.Кашанцы Бераставіцкага раёна – 1937), беларускага вучонага-археолага. У 1915 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

5 – 90 гадоў з дня нараджэння Сцяцко Паўла Уладзіміравіча (нар. у 1930 г., в.Грабава Зэльвенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. У 1953 г. скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. У 1953-1960, 1990-2016 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

5 – 30 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Азёры” (Гродзенскі і Шчучынскі раёны; 1990).

5 – 30 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Дакудаўскі” (Лідскі раён; 1990).

8 – 110 гадоў з дня нараджэння Конюха Пятра Васільевіча (1910, в.Турэц Карэліцкага раёна – 1994), беларускага опернага спевака (бас), музычнага педагога, дзеяча эміграцыі.

 

8 – 90 гадоў з дня нараджэння Карповіч Марыі Мікалаеўны (1930, в.Палужжа Карэліцкага раёна – 2017), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). У 1955-1986 гг.  – галоўны аграном калгаса “Звязда” Навагрудскага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна.

8 – 75 гадоў з дня нараджэння Гройсман (Ходаш) Сафіі (нар. у 1945 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), вядомага амерыканскага парфумера, хіміка, лаўрэата міжнародных конкурсаў парфумернай індустрыі. Працавала з сусветна вядомымі брэндамі.

 

9 – 110 гадоў з дня нараджэння Гінтаўта Франца Віктаравіча           (1910 – 2002, Гродна), беларускага біёлага, пісьменніка, перакладчыка, педагога. У 1958-1963 гг. працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце.       У 1963-1965гг. – біёлаг Гродзенскай санэпідэмстанцыі. У 1965-1975 гг. працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Я. Купалы.

9 – 75 гадоў з дня нараджэння Кірвеля Чэслава Станіслававіча (нар. у 1945 г., в.Мякішы Шчучынскага раёна), беларускага філосафа, педагога, доктара філасофскіх навук, прафесара, сапраўднага члена Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1980 г працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

11 – 90 гадоў з дня нараджэння  Куксевіча Здзіслава (нар. у 1930 г., Гродна), польскага філосафа, педагога, доктара гуманітарных навук, прафесара, кавалера Залатога Крыжа Заслугі (Польшча).

13 – 130 гадоў з дня нараджэння Савіча Аляксандра Антонавіча     (1890, в.Малая Лапеніца Ваўкавыскага раёна – 1957), беларускага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара.

19 – 125 гадоў з дня нараджэння Грыба Тамаша Тамашавіча (1895, в.Паляны Астравецкага раёна – 1938), беларускага палітычнага і культурнага дзеяча, публіцыста, доктара філасофіі.

 

19 – 75 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Віктара Міхайлавіча (нар. у 1945 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка адукацыі.

20 – 125 гадоў з дня нараджэння Калолы Праскоўі Лазараўны        (1895, в.Падкасоўе Навагрудскага раёна – 1976), работніка сельскай гаспадаркі, ільнавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1949). У 1949-1970 гг. працавала ў калгасе імя Леніна Навагрудскага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна.

21 – 180 гадоў з дня нараджэння Багушэвіча Францішка Бенядзікта Казіміравіча (1840 – 1900, в.Кушляны Смаргонскага раёна), беларускага пісьменніка (паэт, празаік, публіцыст, перакладчык), аднаго з пачынальнікаў крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. У 1861-1863 гг. працаваў настаўнікам у в.Доцішкі Воранаўскага раёна. З 1898 г. жыў у в.Кушляны Смаргонскага раёна.

21 – 100 гадоў з дня нараджэння Наўмюка Пятра Аляксандравіча   (1920 – 2005, Гродна), беларускага педагога, выкладчыка матэматыкі, праведніка народаў свету (2006). У 1954-1970 гг. выкладаў у школах Гродна. У 1970-1980 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

22 – 110 гадоў з дня нараджэння Мяйштовіча Яна (1910, в.Вялікая Рагозніца Мастоўскага раёна – 1997), польскага дыпламата, публіцыста, перакладчыка.

22 –  50 гадоў з часу адкрыцця Літаратурнага музея Ф. К. Багушэвіча ў Жупранскай СШ Ашмянскага раёна (1970).

23 – 80 гадоў з дня нараджэння Чыжэўскай Алы Барысаўны (нар. у 1940 г.), беларускага вучонага ў галіне хіміі, педагога. У 1969-1972 гг. працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Я. Купалы.

 25 – 75 гадоў з дня нараджэння Ядзешкі Івана Іванавіча (нар. у 1945 г., в.Сцяцкі Гродзенскага раёна), спартсмена і трэнера (баскетбол), чэмпіёна XX летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), бронзавага прызёра XXI летніх Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), чэмпіёна свету (1974), Еўропы (1971), заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Расіі і СССР. Узнагароджаны ордэнамі Пашаны і “Знак Пашаны”.

26 – 80 гадоў з дня нараджэння Касцюка Міхаіла Паўлавіча (1940 г., в.Масцішча Навагрудскага раёна – 2019), беларускага гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга (2003).

 

27 – 80 гадоў з дня нараджэння Гайдука Фердынанда Міхайлавіча (1940, в.Шалькоўшчына Шчучынскага раёна – 2011), беларускага вучонага ў галіне псіхіятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага работніка аховы здароўя Беларусі, выдатніка аховы здароўя.

31 – 75 гадоў з часу арганізацыі Гродзенскага ўчастка рэспубліканскага ўнітарнага Днепра-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў (1945).