Юбіляры мая

1 – 120 гадоў з дня нараджэння Памяранца Аляксандра Джошуа (1901, Гродна – 1965), амерыканскага літаратуразнаўца, публіцыста, журналіста і перакладчыка.


1 – 90 гадоў з дня нараджэння Лойкі Алега Антонавіча (1931, Слонім – 2008), беларускага паэта, пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, навукоўца, педагога.

 

 


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Солтана Генадзя Мікалаевіча (нар. у 1951 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага педагога-метадыста.


3 – 250 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста Людовіка (1771, Гродна – 1824), урача, педагога, айчыма польскага паэта Юльюша Славацкага.

 

 


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Пятра Пятровіча (нар. у 1946 г., Смаргонь), беларускага кампазітара.


3 – 60 гадоў з дня нараджэння Пільнік Яніны Рыгораўны (нар. у 1961 г., в.Путрышкі Гродзенскага раёна), беларускага дызайнера, сябра Беларускага Саюза дызайнераў.


5 – 190 гадоў з дня нараджэння Борзабагатага Уладзіслава Канстанцінавіча (1831, Навагрудчына – 1886), рэвалюцыянера, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Богдан Алены (Леакадыі) Іванаўны (1931  – 1999), працаўніцы калгаса “Чырвоны барацьбіт” Гродзенскага раёна, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967).

 


6 – 260 гадоў з дня нараджэння Юндзіла Станіслава Баніфацыя (1761, в.Ясенцы Воранаўскага раёна – 1847), прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.


6 – 90 гадоў з дня нараджэння Усціновіча Анатоля Канстанцінавіча (1931, Ліда – 2009), педыатра-неанатолага, кандыдата медыцынскіх навук (1967), дацэнта (1983), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).


7 – 80 гадоў з дня нараджэння Лук’янавай Лідзіі Іванаўны (нар. у 1941 г.), беларускага гісторыка і палітолага, кандыдата гістарычных навук, прафесара. З 1971 г. працавала ў ГрДМУ.


775 гадоў з часу заснавання Навагрудскай раённай бібліятэкі (1946).


8 – 125 гадоў з дня нараджэння Дуброўскага (Дамброўскага) Антона (1896 – 1947), каталіцкага святара ўсходняга абраду, тэолага, манаха-езуіта, прафесара філасофіі, рэлігійнага і культурнага дзеяча, удзельніка беларускага хрысціянскага руху XX ст., педагога і публіцыста. Напярэдадні Другой сусветнай вайны займаў пасаду рэктара і магістра навіцыята ў Альбярціне.


8 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалабоўскага Міхаіла Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна), беларускага спартсмена (лёгкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы (1969), чэмпіёна СССР (1968, 1970, 1971), чэмпіёна Беларусі (1972).

 


9 – 120 гадоў з дня нараджэння Шайкоўскага Лазара Рыгоравіча (1901, Гродна – 1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, партыйнага дзеяча БССР.


10 – 80 гадоў з дня нараджэння Варанко Алены Андрэеўны (нар. у 1941 г., аг.Малюшычы Карэліцкага раёна), анестэзіёлага-рэаніматолага, кандыдата медыцыскіх навук (1973), дацэнта.


11 – 70 гадоў з дня нараджэння Літвіна Мікалая Канстанцінавіча (нар. у 1951 г.), беларускага кампазітара. Скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па класе баяна.

 

 


12 – 90 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Вітольда (1931, Ашмяны – 2013), польскага мастака, сябра таварыства мастакоў “Кракаўская група”.


12 – 80 гадоў з дня нараджэння Севяртокі Іосіфа Іосіфавіча (1941, в.Семярэнкі Мастоўскага раёна – 1998), вучонага-біёлага, доктара біялагічных навук, прафесара.


13 – 90 гадоў з дня нараджэння Дзежыца Вацлава Альфонсавіча (1931, в.Казулішкі Шчучынскага раёна), беларускага краязнаўца.


14 – 80 гадоў з дня нараджэння Мазурава Гары Канстанцінавіча (1941 – ?), беларускага мастака, педагога. З 1968 г. працаваў у Гродзенскіх мастацкіх майстэрнях. З 1998 г. працаваў выкладчыкам ГрДУ імя Я. Купалы.


16 – 125 гадоў з дня нараджэння Ліўшыца Ісака Рыгоравіча (1896, Гродна – 1970), савецкага усходаведа, егіптолага, лінгвіста, гісторыка.

 

 


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Петрыкевіча Мікалая Васільевіча (1941, в.Пабрэззе Навагрудскага раёна – 1988), беларускага мовазнаўца, педагога.


21 – 125 гадоў з дня нараджэння Чачота Аляксандра (1896, Навагрудак – ?), польскага скульптара.


22 – 125 гадоў з дня нараджэння Хробат Юзэфы (1896 – 1943), бласлаўлёнай Рымска-каталіцкай царквы, адной з адзінаццаці Навагрудскіх пакутніц.

 

 


22 – 125 гадоў з дня нараджэння Уласіка Мікалая Сідаравіча (1896, в.Бабынічы Слонімскага раёна – 1967), супрацоўніка органаў дзяржбяспекі СССР, генерал-лейтэнанта МДБ, начальніка асабістай аховы генеральнага сакратара ЦК КПСС І.В. Сталіна.

 


23 – 90 гадоў з дня нараджэння Мацешы Аляксея Міхайлавіча (1931 – 2011), беларускага вучонага-неўрапатолага, доктара медыцынскіх навук (1986), прафесара. У 1977-1997 гг. – загадчык кафедры нервовых хвароб ГрДМІ.


23 – 80 гадоў з дня нараджэння Пупко Мікалая Сямёнавіча (нар. у 1941 г., в.Нізяны Ваўкавыскага раёна), беларускага дызайнера.


28 – 80 гадоў з дня нараджэння Мартынюка Фёдара Міронавіча (1941 – 2002), музычнага педагога. Скончыў харавое аддзяленне Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча.