Юбіляры лістапада

120 гадоў з дня нараджэння Акуліка Міхаіла Андрэевіча (1899, в. Баранавічы Карэліцкага раёна – 1938), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі, камсамольскага і партыйнага дзеяча, ахвяры палітычных рэпрэсій.

 120 гадоў з дня нараджэння Салапенкі Цімафея Іванавіча (1899-1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


80 гадоў з часу стварэння Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, РУВП у складзе дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання “Белмастацпромыслы” (Слонім; 1939).

 

 

60 гадоў з часу стварэння прадпрыемства па вытворчасці арматуры ВУП “Цветліт” (Гродна; 1959).

 

 

 

 

1 – 50 гадоў з часу заснавання ДУП “Праектны інстытут Гроднагіпразём” (1969).


2 – 150
гадоў з дня нараджэння Стаброўскага Язэпа (Іосіф Іосіфавіч; 1869 ці 1870, Слонім – 1968), беларускага археолага, краязнаўца, музеязнаўца, калекцыянера, члена-карэспандэнта Віленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага таварыства і Яраслаўскага археалагічнага таварыства. У 1929 г. на аснове ўласных калекцый заснаваў Слонімскі гістарычна-краязнаўчы музей, дзе працаваў дырэктарам і захавальнікам фондаў.


4 – 275
гадоў з дня нараджэння Бернулі Іагана (1744-1807), нямецкага і швейцарскага матэматыка, астранома і падарожніка. У 1778 г. наведаў гродзенскія мануфактуры і пакінуў іх падрабязнае апісанне, выдадзенае ў Лейпцыгу ў 1780 г.

4 – 110 гадоў з дня нараджэння Струніна Аляксандра Пятровіча (1909-1993), расійскага і беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі. У 1963-1975 гг. працаваў галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

 

4 – 80 гадоў з дня нараджэння Сідарчук Ганны Серафімаўны (нар. у 1939 г., в. Коматава Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі. З 1961 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

5 – 70 гадоў з дня нараджэння Стомы Вячаслава Іосіфавіча (нар. у 1949 г., в. Несутычы Навагрудскага раёна), беларускага празаіка, паэта, публіцыста, прыродазнаўца.

10 – 75 гадоў з дня нараджэння Адамовіча Івана Мікалаевіча (нар. у 1944 г., в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага музычнага педагога, фалькларыста.

12 – 340 гадоў з дня нараджэння Халецкага Міхала (1679, Гродзенскі павет – 1715), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ.

12 – 340 гадоў з дня нараджэння Халецкага Міхала (1679, Гродзенскі павет – 1715), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ.

12 – 225 гадоў з дня нараджэння Рукевіча Міхаіла Іванавіча (1794 ці 1796 – 1841), удзельніка дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX ст., дзекабрыста, філамата, сябра Адама Міцкевіча. У 1820-1823 гг. арандаваў гаспадарку ў в. Мількаўшчына Ваўкавыскага павета.

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Казыры Леаніда Аляксеевіча (нар. у 1949 г., в. Негрымава Навагрудскага раёна), беларускага літаратуразнаўца,  літаратурнага крытыка, перакладчыка.

13 – 75 гадоў з дня нараджэння Дукшты Мікалая Барысавіча (1944, в. Першае Мая Гродзенскага раёна – 2002), работніка прамысловай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1986). У 1967-2002 гг. працаваў на ААТ “Гродна Азот”. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

15 – 50 гадоў з дня нараджэння Карнелюка Віталя Рыгоравіча (нар. у 1969 г.), беларускага гісторыка, культуролага, краязнаўца, педагога. З 2007 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

20 – 60 гадоў з дня нараджэння Ганчарука Ігара Генадзьевіча (нар. у 1959 г., Гродна), беларускага гісторыка, музеязнаўца. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

21 – 150 гадоў з дня нараджэння Стаброўскага Казіміра Антонавіча (1869, маёнтак Крупляны Навагрудскага павета – 1929), беларускага і польскага мастака (жывапіс), педагога.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Штэна Аляксандра Адамавіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага архітэктара, члена-карэспандэнта Беларускай Акадэміі архітэктуры. З 1978 г. працаваў у Гроднаграмадзянпраекце. У 1994-2004 гг. – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Саюза архітэктараў.

22 – 80 гадоў з дня нараджэння Шабановіча Абу-Бекіра (нар. у 1939 г., Іўе), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2017).

22 – 70 гадоў з дня нараджэння Малашкі Віктара Віктаравіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, доктара ветэрынарных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

23 – 70 гадоў з дня нараджэння Струка Васіля Аляксандравіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, доктара тэхнічных навук, прафесара. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы; у 2008-2010 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

24 – 90 гадоў з дня нараджэння Піваварчук Марыі Аляксандраўны (1929-1995), культурна-грамадскага дзеяча, бібліятэкара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. З 1948 г. працавала загадчыкам Гальшанскай сельскай бібліятэкі Ашмянскага раёна.

 

25 – 70 гадоў з дня нараджэння Юферавай Ядвігі Браніславаўны (нар. у 1949 г., Іўе), заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Троцкай Таісы Паўлаўны (нар. у 1949 г., в. Бобрына Смаргонскага раёна), беларускага вучонага ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктара тэхнічных навук, прафесара. У 1978-1991 гг. і з 2007 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце; з 2012 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.