Юбіляры красавіка

80 гадоў з часу заснавання Зэльвенскай раённай газеты “Праца” (1940).

75 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі на ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” ў складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам” (1945).

 

 

70 гадоў з часу адкрыцця ДУ “Абласны дыспансер спартыўнай медыцыны” (Гродна; 1950).

1 – 70 гадоў з дня нараджэння Шунейкі Алены Феліксаўны (нар. у    1950 г., Гродна), майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ткацтва, габелен), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2012). З 1981 г. працуе ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

5 – 100 гадоў з дня нараджэння Баброва Міхаіла Іванавіча                (1920 – 1951), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

 6 – 110 гадоў з дня нараджэння Кіта Барыса Уладзіміравіча (1910 – 2018), вучонага ў галіне астранаўтыкі, матэматыка, фізіка, хіміка, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША. З 1918 г. жыў у в.Агароднікі Карэліцкага раёна. Скончыў народную школу ў Карэлічах, Навагрудскую беларускую гімназію, у якой з 1939 г. працаваў дырэктарам. Арганізаваў шэраг беларускіх школ у Заходняй Беларусі.

9 – 160 гадоў з дня нараджэння Краеўскага Вільгельма Альбінавіча (1860 – 1905), майстра прамысловага шкларобства, аднаго з арганізатараў шкляной вытворчасці на Лідчыне.

 

 

 

9 – 75 гадоў з часу стварэння УА “Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” (1945).

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Громака Валерыя Іванавіча (нар. у     1950 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.

10 – 110 гадоў з дня нараджэння Бяспамятных Нікіфара Дзмітрыевіча (1910 – 1987), беларускага матэматыка, педагога. У 1945-1960 і 1964-1983 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

10 – 80 гадоў з дня нараджэння Крэпака Барыса Аляксеевіча (нар. у 1940 г.), беларускага мастацтвазнаўца, мастацкага крытыка, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (1998, 1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011). З 1955 г. жыў у Гродне. У 1957-1960 гг. вучыўся ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Я. Купалы, удзельнічаў у працы літаратурнага аб’яднання пры рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”.

12 – 130 гадоў з дня нараджэння Нёманскага Янкі (сапр. Пятровіч Іван Андрэевіч; 1890, в.Шчорсы Навагрудскага раёна – 1937), беларускага пісьменніка, вучонага-эканаміста, педагога, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі.

 

 

 

14 – 100 гадоў з дня нараджэння Карпюка Аляксея Нічыпаравіча (1920 – 1992, Гродна), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1986). Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (1953-1955 гг.), абласной газеце “Гродзенская праўда” (1955-1957 гг.), Рэспубліканскім музеі атэізму і гісторыі рэлігіі (1977-1981 гг.). У 1978-1992 гг. – сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, залатым крыжам ордэна “Virtuti militari” (Польшча).

14 – 100 гадоў з дня нараджэння Крыніна Сцяпана Міхайлавіча      (1920 – 1988), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Славы III ступені.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Зайкі Валерыя Анатольевіча (нар. у 1940 г., в.Вераскава Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне радыёэлектронікі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук.

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Мацко Юрася (Юрый Віктаравіч; нар. у 1960 г., Гродна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая коўка), архітэктара. У 1986-1990 г. працаваў архітэктарам-рэстаўратарам у Гроднапраектрэстаўрацыі.

18 – 120 гадоў з дня нараджэння Валковіча Данілы Іванавіча           (1900, Масты – 1937), беларускага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. У 1937 г. – першы сакратар ЦК КП(б)Б і старшыня СНК БССР.

18 – 120 гадоў з дня нараджэння Рабіна Іосіфа Ізраілевіча (1900, Гродна – 1987), яўрэйскага пісьменніка, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны.

20 – 120 гадоў з дня нараджэння Клімовіча Адольфа Юсцінавіча (1900, в.Клюшчаны Астравецкага раёна – 1970), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, журналіста, выдаўца.

 

 

 

21 – 100 гадоў з дня нараджэння Врублеўскага Пятра (1920, в.Нача Воранаўскага раёна – 1990), польскага мастака (манументальнае мастацтва), удзельніка руху Супраціўлення ў Другую сусветную вайну.

21 – 60 гадоў з часу заснавання філіялу “Аўтобусны парк № 2 г.Ліда” ААТ “Гроднааблаўтатранс” (1960).

25 – 75 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Аркадзя Аркадзьевіча (нар. у 1945 г., Навагрудак), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло). У 1975-1990 гг. – мастак шклозавода “Нёман” у г.Бярозаўка Лідскага раёна.

 

 

 

28 – 70 гадоў з дня нараджэння Камаровай Тамары Канстанцінаўны (нар. у 1950 г.), беларускага псіхолага, педагога. З 1973 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

30 – 90 гадоў з дня нараджэння Скварніцкага Марэка (1930, Гродна – 2013), польскага пісьменніка (паэт, празаік, эсэіст), журналіста.