Юбіляры кастрычніка

20 гадоў з часу адкрыцця прадпрыемства па вытворчасці каўбаснай абалонкі СП ЗАТ “Біган” (2001).


2 – 125 гадоў з дня нараджэння Дучыца Мікалая Васільевіча (1896, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 1980), беларускага жывапісца, графіка.


2 – 130 гадоў з дня нараджэння Гаібава Фаруха (1891 – 1916), першага ваеннага лётчыка азербайджанскага паходжання, паручніка, удзельніка Першай сусветнай вайны. Пахаваны каля в. Баруны Ашмянскага раёна.

 


4 – 280 гадоў з дня нараджэння Карпінскага Францішка (1741 – 1825), польскага паэта. Арандаваў фальварак Хараўшчына каля Ваўкавыска, дзе адкрыў школу для дзяцей.

 


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Амелькі Уладзіміра Паўлавіча (нар. у 1946 г., в.Міжава Мастоўскага раёна), беларускага журналіста. Працаваў начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама.


6 – 60 гадоў з дня нараджэння Клемянок (Страшынскай) Алы Леанідаўны (нар. у 1961 г.), паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). З 1995 г. жыве ў Смаргоні.


10 – 140 гадоў з дня нараджэння Тарчэўскага Яна (1881, в.Асінаўка Ашмянскага раёна – 1929), беларускага грамадскага дзеяча, настаўніка.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Мальдзіса Эўгеніюша (1931, в.Расолы Астравецкага раёна – 2009), польскага графіка і скульптара.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Нядзелькі Уладзіміра Антонавіча (нар. у 1931 г.), беларускага гісторыка. У 1957-1991 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


10 – 70 гадоў з дня нараджэння Камарова Анатоля Максімавіча (нар. у 1951 г., Навагрудак), беларускага альпініста, кандыдата ў майстры спорта па альпінізму.


10 – 50 гадоў з дня нараджэння Сонеца Сяргея Антонавіча (нар. у 1971 г.), беларускага музычнага педагога, саксафаніста, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2016). Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.


11 – 70 гадоў з дня нараджэння Сыцько Уладзіміра Уладзіміравіча (1951, Гродна – 2006), беларускага вучонага-фізіка.


13 – 100 гадоў з дня нараджэння Парамея Уладзіміра Трафімавіча (1921 – 2003), афтальмолага, доктара медыцынскіх навук (1972), прафесара. У 1963-1996 гг. – загадчык кафедры вочных хвароб ГрДМІ.


13 – 100 гадоў з дня нараджэння Усава Івана Несцеравіча (1921, Астравецкі раён – 1994), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1981), заслужанага работніка аховы здароўя Беларусі (1991), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).


14 – 60 гадоў з дня нараджэння Самайловіч Алены Алегаўны (нар. у 1961 г., Воранаўскі раён), беларускага вучонага ў галіне вірусалогіі і эпідэміялогіі.


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Смірнова Валерыя Васільевіча (1946 – 2012), беларускага акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі. З 1975 г. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

 


17325 гадоў з дня нараджэння Аўгуста ІІІ (1696 – 1763), караля Рэчы Паспалітай, вялікага князя ВКЛ. Па яго ініцыятыве ў Гродне быў пабудаваны Новы Замак.


18 – 110 гадоў з дня нараджэння Сцепанавічуса Юльёнаса (1911, аг.Гервяты Астравецкага раёна – 1991), рымска-каталіцкага дзеяча, архіепіскапа Вільнюскага (1989-1991).


18 – 60 гадоў з дня нараджэння Захарава Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1961 г., Гродна), беларускага музычнага педагога, гітарыста, кампазітара, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2002).


19 – 60 гадоў з дня нараджэння Карповіч Ірэны Яўгенаўны (нар. у 1961 г.), бібліятэкара, бібліёграфа, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Бібліятэкар года” (2004). Працуе бібліятэкарам у Бастунскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.


20 – 110 гадоў з дня нараджэння Рамановіча Валянціна Сцяпанавіча (1911, Карэлічы – 1945), беларускага жывапісца і графіка.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1946 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага інжынера-электрыка, вынаходніка СССР, члена Міжнароднай асацыяцыі тэхналагічных паркаў.


20 – 60 гадоў з дня нараджэння Круша Юрыя Эдвардавіча (нар. у 1961 г., Гродна), майстра апрацоўкі металу, кіраўніка першай гарадской прыватнай майстэрні-студыі па кавальстве, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (1999).


21 – 50 гадоў з дня адкрыцця СДЮШАР №2 г. Слонім (1971).


23 – 60 гадоў з дня нараджэння Войтка Ірыны Антонаўны (нар. у 1961 г., аг.Каралін Зэльвенскага раёна), беларускай паэтэсы, педагога.

 

 


24 – 140 гадоў з дня нараджэння Касцялкоўскага Станіслава Юльяна (1881, Гродна – 1960), польскага гісторыка.


25 – 110 гадоў з дня нараджэння Кавязінай Марыі Уладзіміраўны  (1911 – 1975), заслужанай артысткі БССР. У 1947-1969 гг. – актрыса Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

 


26 – 75 гадоў з дня нараджэння Кушаля Міхаіла Лук’янавіча (нар. у 1946 г., в.Дакудава 1 Лідскага раёна), савецкага і расійскага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка.


26 – 75 гадоў з дня нараджэння Нечыпарэнкі Мікалая Аляксандравіча (нар. у 1946 г.), беларускага вучонага-уролага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1980 г. працуе ў ГрДМУ.

 


27 – 60 гадоў з дня нараджэння Янушкевіча Станіслава Антонавіча (нар. у 1961 г., в.Клінчаны Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук. З 1990 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


28 – 110 гадоў з дня нараджэння Тубеліса Уладзіміра Іванавіча (1911 – 1955), удзельніка партызанскага руху на Ашмяншчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 

 


28 – 110 гадоў з дня нараджэння Квяткоўскай Зінаіды Аляксандраўны (1911, г.п.Мір Карэліцкага раёна – 1988), савецкай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі РСФСР.

 


31 – 110 гадоў з дня нараджэння Шэртака Леона (1911, Ліда – 1991), французскага псіхааналітыка і псіхатэрапеўта, гіпнолага, доктара медыцыны, прафесара Сарбоны.


31 – 90 гадоў з дня нараджэння Шашкінай Тамары Рыгораўны (1931–2018), заслужанай артысткі БССР. У 1959-1964 гг. – актрыса Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.