Юбіляры жніўня

100 гадоў з часу заснавання УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (1920).

 

 

50 гадоў з часу ўвода ў эксплуатацыю філіяла “Гродзенская цеплаэлектрацэнтраль-2” РУП “Гроднаэнерга” (1970).

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Кур’янкі Мікалая Іванавіча (нар. у     1930 г., в.Турэц Карэліцкага раёна), беларускага лінгвіста, псіхолага, педагога.

2 75 гадоў з часу заснавання Гродзенскай абласной арганізацыі        ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (1945).

4 70 гадоў з часу заснавання СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна, адной з вядучых гаспадарак Беларусі (1950).

 

 

4 50 гадоў з дня нараджэння Вараб’ёва Аляксандра Мікалаевіча (нар. у 1970 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая коўка), сябра народнага аб’яднання “Гродзенскі каларыт”, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2006).

9 – 170 гадоў з дня нараджэння Абіхта Рудольфа (1850 – 1921), нямецкага вучонага-філолага, славіста, перакладчыка, педагога, беларусазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі. У 1917-1918 гг. працаваў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.

9 – 130 гадоў з дня нараджэння Бурсевіча Максіма Тарасавіча (1890, в.Чамяры Слонімскага раёна – 1937), беларускага палітыка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, педагога, публіцыста. Скончыў Слонімскае вучылішча і настаўніцкую семінарыю ў Жыровічах. У 1925 г. адкрыў у Чамярах прыватную беларускую школу. Працаваў кіраўніком аддзела культуры і навукі Дзяржплана БССР, удзельнічаў у рабоце камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

9 – 110 гадоў з дня нараджэння Геніюш Ларысы Антонаўны (1910, былы маёнтак Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна – 1983, г.п.Зэльва), беларускай пісьменніцы (паэтэса, празаік), дзеяча беларускага адраджэння.

 

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Вераб’я Анатоля Леанідавіча (нар. у 1950 г., в.Вайнілавічы Мастоўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, педагога.

10 – 60 гадоў з дня нараджэння Бурдзя Васіля Мікалаевіча (нар. у    1960 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі, інжынера, педагога, доктара хімічных навук. У 1986-1987 гг. працаваў на ВА “Азот”. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

11 – 50 гадоў з часу заснавання Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (Гродна; 1970).

 

 

13 – 270 гадоў з дня нараджэння Карніцкага Ксаверыя (1750, Навагрудскае ваяводства – 1801), падарожніка, першага ўраджэнца ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію. Жыў у эміграцыі (Чылі, Аўстралія).

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Ярашэвіча Уладзіміра Кірылавіча (нар. у 1940 г., в.Жукевічы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі, ганаровага транспартніка, выдатніка адукацыі Беларусі.

15 – 50 гадоў з дня нараджэння Тур Ірыны Эдуардаўны (нар. у 1970 г.), беларускага дзеяча культуры, рэжысёра, дырэктара ДУ “Палац культуры г.Ліда”, лаўрэата прэміі імя       А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Рэжысёр года” (2007).

16 – 80 гадоў з дня нараджэння Орды Таццяны Рыгораўны (нар. у 1940 г., в.Горная Рута Карэліцкага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). З 1955 г. працавала ў калгасе імя Чапаева Карэліцкага раёна, у 1959-1992 гг. – на ферме племзавода “Карэлічы”.

 

16 – 25 гадоў з часу заснавання ТДА па вытворчасці прадуктаў харчавання “Фірма “АВС” (Гродна; 1995).

 

 

20 – 100 гадоў з дня нараджэння Глазунова Мікалая Кузьміча          (1920 – 2000), генерал-маёра Савецкай Арміі, удзельніка вызвалення Гродна ў Вялікую Айчынную вайну. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Сялевіч Таццяны Аляксандраўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне біялогіі, педагога. З 1985 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

24 – 80 гадоў з дня нараджэння Салятыцкага Анатоля Іосіфавіча (нар. у 1940 г.), беларускага мастака, скульптара. З 1972 г. працаваў у Гродзенскіх мастацкіх майстэрнях.

24 – 50 гадоў з дня нараджэння Копача Віктара Казіміравіча (нар. у 1970 г., в.Капачы Мастоўскага раёна), беларускага скульптара (манументальная, станковая і паркавая скульптура).

25 – 110 гадоў з дня нараджэння Корбана Уладзіміра Іванавіча (1910 – 1971), беларускага пісьменніка (сатырык, байкапісец, перакладчык), заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1946-1948 гг. працаваў дырэктарам цвіковага завода ў Лідзе.

 

25 – 75 гадоў з дня нараджэння Рахманько Яўгена Міхайлавіча (нар. у 1945 г., в.Заполле Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне аналітычнай хіміі, доктара хімічных навук, прафесара.

 

28 – 130 гадоў з дня нараджэння Рэшаця Язэпа (1890 – 1958), беларускага рэлігійнага і культурна-асветніцкага дзеяча, каталіцкага святара, педагога, пісьменніка, багаслова, доктара філасофіі і тэалогіі. У 1921 г. служыў вікарыем-кааператарам у Гродне.

28 – 60 гадоў з дня нараджэння Івановай Галіны Львоўны (нар. у      1960 г.), беларускай мастачкі (графіка, кніжная ілюстрацыя), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастак года” (2008). Працавала мастаком-пастаноўшчыкам у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

28 – 30 гадоў з часу заснавання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, вышэйшай навучальнай установы (Гродна; 1990).

 

29 – 75 гадоў з дня нараджэння Клімовіча Іосіфа Іосіфавіча (нар. у    1945 г., в.Карытніца Лідскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1977 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

29 – 50 гадоў з дня нараджэння  Мазько Эдуарда Аляксандравіча    (1970 – 2011, Гродна), беларускага гісторыка, культуролага, паэта. З 1995 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.