Юбіляры лістапада
1 – 120 гадоў з дня нараджэння Гарбачова Уладзіміра Канстанцінавіча (1898, в.Дашкаўцы Мастоўскага раёна – 1956), беларускага ваеннага дзеяча, генерал–маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Клейна Барыса Самуілавіча (нар. у 1928г.), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1955-1964 гг. працаваў у Гродзенскім абласным аддзяленні таварыства “Веды”, у 1964-1971 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, у 1978-1992 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Варапая Мікалая Іванавіча (нар. у 1943 г., в.Боблава Ваўкавыскага раёна), беларускага і расійскага вучонага–энергетыка, члена–карэспандэнта Расійскай АН, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
6 – 100 гадоў з дня нараджэння Коласа Андрэя Данілавіча (1918 – 2010), беларускага культурнага дзеяча, журналіста, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1948–1970 гг. працаваў у рэдакцыі “Гродзенскай праўды”.
7 – 120 гадоў з дня нараджэння Гельберга Самуіла Іосіфавіча (1898 – 1992), беларускага вучонага ў галіне мікрабіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1959 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.
7 – 120 гадоў з дня нараджэння Якаўчыка Клімента Марцінавіча (1898, в.Свіслач Гродзенскага раёна – 1941), беларускага і рускага паэта, перакладчыка.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Канюшкевіч Марыі Восіпаўны (нар. у 1943 г., в.Погіры Дзятлаўскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1976 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Кеўры Міхаіла Канстанцінавіча (нар. у 1943 г., в.Галімшчына Іўеўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне клінічнай фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка санітарнай абароны СССР.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Юрчанкі Валерыя Пятровіча (1943 – 2008), беларускага вучонага ў галіне тапаграфічнай анатоміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1971 г. працаваў ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
11 – 60 гадоў з дня нараджэння Мілаш Леакадзіі Баляславаўны (нар. у 1958 г., в.Соргаўцы Астравецкага раёна), педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў Літве, выдатніка культуры Літоўскай Рэспублікі.
14 – 60 гадоў з дня нараджэння Качана Уладзіміра Уладзіміравіча (нар. у 1958 г., Гродна), беларускага мастака, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988).
15 – 125 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Францішка Янавіча (1893, в.Чухны Смаргонскага раёна – 1979), беларускага культурна-грамадскага дзеяча, выдаўца, каталіцкага святара.
15 – 80 гадоў з дня нараджэння Цітова Віктара Сцяфанавіча(нар. у 1938 г.), беларускага этнографа, гісторыка культуры, фалькларыста, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1974-1977 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Вербавай Хрысціны Уладзіміраўны (нар. у 1943 г., в.Радагошча Навагрудскага раёна), беларускага педагога, псіхолага. З 1971 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
16 – 130 гадоў з дня нараджэння Гадлеўскага Вінцэнта Янавіча (1888, в.Шурычы Свіслацкага раёна – 1942), дзеяча беларускага нацыянальнага руху, грамадскага і культурнага дзеяча, каталіцкага святара. У 1921–1927 гг. – пробашч Жодзішкаўскага касцёла на Смаргоншчыне.
20 – 70 гадоў з дня нараджэння Абрамовіч Зоф’і (нар. у 1948 г. в.Воўпа Ваўкавыскага раёна), польскага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук.
21 – 90 гадоў з дня нараджэння Самойлы Ніны Іванаўны (нар. у 1928 г.), беларускага мовазнаўца, педагога. У 1958-1983 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
24 – 125 гадоў з дня нараджэння Тамарына Іллі Лявонавіча (1893, Гродна – 1961), беларускага вучонага ў галіне фтызіятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.
27 – 70 гадоў з дня нараджэння Ермачэнкава Генадзя Аляксандравіча (1948, г.п.Поразава Свіслацкага раёна – 2004), беларускага кампазітара, дырыжора, педагога, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986).