Юбіляры верасня
1 – 125 гадоў з дня нараджэння Корчыца Уладзіслава Вікенцьевіча (1893, в.Багдановічы Слонімскага раёна – 1966), савецкага і польскага ваеннага дзеяча, генерал–палкоўніка, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
2 – 125 гадоў з дня нараджэння Рыжыкава Іосіфа Іванавіча (1893 – 1979), беларускага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. У 1939 г. працаваў першым сакратаром Гродзенскага райкама КП(б)Б.
4 – 90 гадоў з дня нараджэння Звяругі Яраслава Генрыхавіча (1928 – 2011), беларускага вучонага-археолага, даследчыка старажытных беларускіх гарадоў. Даследаваў старажытныя Ваўкавыск, Гродна, Ліду, Слонім.
7 – 120 гадоў з дня нараджэння Крынчыка Паўла Сцяпанавіча (1898, в.Едначы Слонімскага раёна – 1975), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
7 – 50 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Валерыя Эдуардавіча (1868, Гродна – 1988), удзельніка Афганскай вайны 1979–1989 гг., кавалера ордэна Чырвонай Зоркі.
11 – 90 гадоў з дня нараджэння Белакоза Алеся (Аляксандр Мікалаевіч; 1928, в.Ляткі Мастоўскага раёна – 2016), беларускага краязнаўца, музеязнаўца, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, стваральніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея ў Мастоўскім раёне.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння Жыўны Станіслава Паўлавіча (1893, Гродна – 1940), беларускага даследчыка прыроды, падарожніка, калекцыянера, заснавальніка Гродзенскага музея прыроды.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння Пулкі-Дзмітрыева Аляксандра Дзмітрыевіча (1893, в.Вялікая Слабада Карэліцкага раёна – 1962), савецкага ваеннага дзеяча, генерал–лейтэнанта, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Ігнатовіча Фёдара Іванавіча (нар. у 1938 г.), беларускага гісторыка медыцыны, краязнаўца, педагога, аднаго з арганізатараў Гродзенскай аптэкі–музея.
13 – 80 гадоў з дня нараджэння Белага Івана Мікалаевіча (нар. у 1938 г., в.Гербелевічы Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага–эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара.
15 – 120 гадоў з дня нараджэння Кавязіна Мікалая Аляксандравіча (1898 – 1950, Гродна), беларускага рэжысёра, педагога, мастака, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі. ў 1947–1950 гг. – галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
16 – 100 гадоў з дня нараджэння Мікуловіча Івана Фёдаравіча (нар. у 1918 г.), беларускага партыйнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У 1968–1972 гг. – першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.
17 – 120 гадоў з дня нараджэння Крынчыка Паўла Сцяпанавіча (1898, в.Едначы Слонімскага раёна – 1975), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна- вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 3 1927 г. – віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы.
17 – 50 гадоў з дня адкрыцця Кургана Славы ў Гродне (1968).
19 – 130 гадоў з дня нараджэння Іванова Усевалада Міканоравіча (1888, Ваўкавыск – 1971), рускага пісьменніка.
21 – 100 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Фёдара Міхайлавіча (1918 – 1989), мовазнаўца, заснавальніка беларускай фразеалогіі, пісьменніка, фалькларыста, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.У 1948 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
23 – 100 гадоў з дня нараджэння Яроменкі Івана Анісімавіча (1918 – 1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945). Жыў у Гродне.
23 – 60 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыева Аляксея Леанідавіча (нар. у 1958 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне медыцыны, фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1983 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
24 – 125 гадоў з дня нараджэння Мядзёлкі Паўліны Вікенцьеўны (1893 – 1974), дзеяча беларускай культуры, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, адной з першых выканаўцаў ролі “Паўлінкі” ў аднайм. камедыі Я.Купалы. У 1919 г. – інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне.
24 – 60 гадоў з дня нараджэння Чыгрына Сяргея Мікалаевіча (нар. у 1958 г., в.Хадзявічы Слонімскага раёна), беларускага краязнаўца, пісьменніка, літаратуразнаўца, журналіста, перакладчыка. Працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра.
25 – 150 гадоў з дня нараджэння Жарабцовай-Андрэевай Ганны Рыгораўны (1868, Гродна – пасля 1922), рускай спявачкі (меца–сапрана), музычнага педагога, прафесара.
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Целеша Вячкі (Вячаслаў Міхайлавіч; нар. у 1938 г., г.п.Краснасельскі Ваўкавыскага раёна), беларускага мастака, краязнаўца, філакартыста, грамадскага дзеяча, кавалера ордэна Трох Зорак (Латвія).
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Сцепаненкі Міхаіла Аляксеевіча (нар. у 1938 г.), ваеннага медыка, педагога. У 1974 – 1982 гг. узначальваў ваенную кафедру Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.