Духоўная скарбонка

Беларуская культура – адна з самых старажытных еўрапейскіх культур. Традыцыі і звычаі беларускага народа захавалі такія святы, як Каляды, Купалле, Масленіца, Дажынкі. У кожным з іх прыкметныя элементы старажытных веравызнанняў. Традыцыі сваімі каранямі сыходзяць далёка ў мінулае. Наглядна гэта ўяўляецца ў цікавых святах.

Прапануем вашай увазе серыю віктарын “Духоўная скарбонка беларускага народа”, якая папулярызуе беларускую культуру і нацыянальныя здабыткі.

Ці добра вы ведаеце гістарычную спадчыну? Праверце па спасылцы!