Гісторыя чалавечага лёсу

Хто можа лепей распавесці пра Вялікую Айчынную вайну як не яе ўдзельнікі? Менавіта яны – пісьменнікі і паэты-франтавікі, якія пасталелі на палях бітваў, данеслі да сучаснага пакалення гісторыю чалавечых лёсаў і ўчынкаў людзей, ад якіх часам залежала жыццё. Пісьменнікі-франтавікі – гэта асобнае пакаленне гераічных асоб, якія зведалі на сабе цяжар ваеннага і пасляваеннага перыяду.

Васіль Быкаў, Аркадзь Куляшоў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль і іншыя беларускія творцы змаглі адлюстраваць у сваіх творах усе жахі ваеннага часу. Прапануем успомніць суровую творчасць гэтых пісьменнікаў з дапамогай віктарыны.