Мастакі малююць кніжкі: Таццяна Беразенская

Таццяна Паўлаўна Беразенская нарадзілася ў г. Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. У 1970 г. скончыла мастацкую гімназію ў Будапешце. З 1974 г. жыве і працуе ў Беларусі. З 1971 г. удзельніца рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак,  з 1988 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.

Таццяна Паўлаўна ўзнагароджана шматлікімі дыпломамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, прыватных калекцыях за мяжой.

Больш за 20 гадоў мастачка супрацоўнічала з часопісам “Вясёлка”, а ў 1999 г. атрымала медаль імя Васіля Віткі. У вас ёсць магчымасць пазнаёміцца з часопісам розных гадоў выдання. Мастачка стварае вокладку для кожнага нумара выдання. Ужо сабралася цэлая галерэя казачных персанажаў: зубр, мядзведзь, ліса, заяц і інш.

Таццяна Беразенская аформіла мноства кніг: “Беларускія народныя казкі”, “Мама мышка сушыла шышкі”, “Жаронцы”, “Беларускія народныя скорагаворкі”, “Хата, поўная гасцей” В. Зуёнка і інш.

Мастачка па-ранейшаму займаецца ілюстраваннем менавіта казачнай літаратуры. Дзіцячы філіял запрашае прасякнуцца святочнасцю творчых работ з дапамогай ілюстраваных выданняў літаратуры з фондаў абласной бібліятэкі.

Аз + Букі : вершаваныя азбукi / уклад. Т.С.Тарасава ; маст. Т.П.Беразенская. ─ Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2004.─ 142с.


Вежа міру : казкі / [укладальнік А. С. Масла ; мастакі: Т. Беразенская і інш.. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. ─ 189 с. ─ (Беларуская аўтарская казка).


Вольскі, А. В. Шукальнікі Маленькага прынца : пра незвычайныя прыгоды Алеся i Балетнага Туфлiка / Артур Вольскі, Людміла Макаранка ; маст.: Т.Беразенская, Я.Ларчанка. ─ Мінск : Беларусь, 1994. ─ 32 с.


Востраў русалак : легенды, паданні / уклад., апрац., прадм. У.К.Касько ; маст. Т.П.Беразенская. ─ Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. ─ 135 с.


Грачанiкаў, А. С. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара : для дошк. і мал. шк. узр. / Грачанiкаў, Анатоль Сямёнавiч ; Анатоль Грачанікаў ; маст. Т.П. Беразенская, Н.В. Каламейцава. ─ Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. ─ 87с.


Зайкава хатка : казкi /  апрац. Я. Коласа i А. Якiмовiча. ─  Мінск :  Юнацтва, 1992.─ 31с. ─ ( Казка за казкай).  


Залатая яблынька : беларускія народныя казкі / уклад. Н.В. Філіповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. ─ 295с. ─ (Казачны свет).


Карызна, У. І. Іграй, жалейка, не змаўкай… : вершы, казкi, небылiцы, лiчылкi, загадкi, паэмы / Уладзімір Карызна ; маст. Т.Беразенская. ─ Мінск : Юнацтва, 1998. ─ 271с.


Карызна, У. I. Лепяць ластаўкі гняздзечкі : вершы, загадкі, казкі / Уладзiмiр Карызна. ─ Мінск : Лiтаратура і Мастацтва, 2010. ─ 135с.


Ліпскі, У. С. Наша Маша : забаўлянкi i апавяданкi, былi i небылiцы, казкi i загадкi – для Машы i для ўсiх дзяцей нашых / Ліпскі,Уладзімір Сцяпанавіч ; Уладзiмiр Лiпскi ; маст. Т.П.Беразенская. ─ Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2002. ─ 71с.


Мазго, У. М. Смехапад : вершы, песнi, казкi, загадкi / У.М. Мазго ; маст. Т.П.Беразенская. ─ Мінск : Юнацтва, 1999. – 127 с.


Мазго, У. М. Цуда-вуда : вершы, казкi, песні, загадкі / Уладзімір Мазго ; маст. Т.Беразенская. ─ Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. ─ 142с.


Маляўка, М. А. Марфутка – імянінніца : для дашк. узросту / Мiкола Маляўка ; маст. Т.П. Беразенская, Н.У. Каламейцава. ─ Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. ─ 16с.


Мама-мышка сушыла шышкі : беларускія народныя скарагаворкі: для дашк. узр. / пераказ Я. Саламевіча. ─ Мінск :  Юнацтва, 1983. ─ 16с.


Марчук, Г. В. Нестерка : [сказки / Георгий Марчук ; [художник Т. П. Березенская]. ─ Минск : Современная школа, 2010. ─ 93 с.


Пазнякоў, М. Шые вожык кажушок : вершы, лiчылкi, калыханкi, небылiцы, смяшынкi, скорагаворкi, загадкi / Міхась Пазнякоў ; [мастак Т. Беразенская]. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 142 с.


Якімовіч, А. І. Лісіца-хітрыца : беларуская нар. казка / Якімовіч,Алесь Іванавіч ; апрац. А.Якiмовiча ; маст. Т.Беразенская. ─ Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. ─ 19с. ─ (Казка за казкай).