Знаёмцеся: мастачка Аксана Аракчэева

У рамках віртуальнага праекта “Мастакі малююць кнігі” прапануем вам пазнаёміцца з творчасцю Аксаны Аракчэевай, беларускай мастачкі, педагога, члена Беларускага саюза мастакоў.

Ілюстратар Аксана Аракчэева аформіла больш за 50 кніг, сярод якіх: «Сярэбраная табакерка» З. Бядулі, «Басни» І. Крылова, «Резвушка- хохотушка…» І. Заслонавай, «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Л. Рублеўскай, «Брык і Шуся» Т. Сівец, «Звяры ў трамваі» і інш.

“Ілюстрацыі – гэта маё жыццё, большая палова маёй творчасці, тое, што грэе душу”, – кажа мастачка.

Аксана Аракчэева ахарактарызавала сваё стаўленне да ілюстрацыі: у дзяцінстве яна захаплялася ілюстраванымі кнігамі, дзе ў малюнках прысутнічаў іскрамётны гумар і фантазія – гэта паўплывала на падыход да мастацтва.

Аксана Аракчэева − дачка таленавітага жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева, і сёння не толькі займаецца прасоўваннем уласных творчых работ, але і актыўна папулярызуе мастацкую спадчыну бацькі. Мастачка актыўна супрацоўнічае з выдавецтвамі «Пачатковая школа», «АЗБУКВАРИК», «Мастацкая літаратура», «Вышэйшая школа», з часопісамі «Вясёлка», «Рюкзачок», вядома як партрэтыст: намалявала і напісала на палатне больш сотні партрэтаў. Галерэя выяў, створаных пэндзлем мастака, гэта людзі якія ўнеслі ўклад у духоўнае развіццё грамадства: дырэктары, супрацоўнікі музеяў і галерэй, святары, мастакі, лекары, музыкі, дыпламаты. У 2013 годзе зрабіла серыю партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Карціны экспанаваліся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Запрашаем на чытанні-знаёмствы з кнігамі, ілюстраванымі Аксанай Аракчэевай, у дзіцячы філіял па адрасе: вул. Савецкая, 25.

1. Аўласенка, Г. П. Таямніцы назваў : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Аракчэева]. − Мінск : Звязда, 2022. – 110 с.


2. Аракчэева, А. Б. Фанечка. Мандарынавая гісторыя : [казка / Аксана Аракчэева ; [малюнкі аўтара]. − Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2021. − 31 с.


3. Атрошанка, Т. А. Байкі ды казкі бабкі Параскі : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Таццяна Атрошанка ; [мастак А. Аракчэева-Кіпхарт]. − Мінск : Звязда, 2021. – 62 с.


4. Баравікова, Р. А. Пра Бусю, які жыве на Беларусі : аповесць-казка / Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі ; [мастакі: А. Аракчэева і інш.]. − Мінск : Харвест, 2016. − 127 с.


5. Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце : успаміны, дзённікі, эсэ / [укладанне А. Аракчэевай, А. Масла]. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. − 173 с. − (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).


6. Бунта, Т. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка : [апавяданні] / Тамара Бунта ; мастак А. Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. − 74 с.


7. Бунта, Т. П. Сад з матылькамі : [аповесць-казка] / Тамара Бунта ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. − 142 с.


8. Бунта, Т. П. Чароўны кошык : апавяданні / Тамара Бунта ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. − 94 с.


9. Галіноўская, Н. В. Звяры ў трамваі : вершы / Ніна Галіноўская ; [ілюстрацыі А. Аракчэевай]. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. − 45 с.


10. Дранько-Майсюк, В. Л. Таямніцы нашага садка : казачныя гісторыі / Васіль Дранько-Майсюк ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. − 101 с.


11. Жук, А. А. Крынічка Буль-Буль : казкі / Анатоль Жук, Віялета Богдан, Уладзімір Васькоў ; [укладальнік А. С. Масла ; ілюстрацыі С. Піскун, А. Аракчэевай, Л. Пастушэнка].− Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 65 с. − (Беларуская аўтарская казка).


12. Карлюкевіч, А. Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету : аповесць-казка / Алесь Карлюкевіч ; мастак Аксана Аракчэева. − Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. − 126 с.


13. Карлюкевіч, А. Як васількі на сваю крыўду забыліся : казкі / Алесь Карлюкевіч ; мастак А. Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. − 79 с.


14. Карлюкевіч, А. Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў : казкі / Алесь Карлюкевіч ; [мастак А. Б. Аракчэева]. − Мінск : Беларуская −Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. − 79 с.


15. Карлюкевіч, А. Як Шубуршун па Свіслачы падарожнічаў : казкі / Алесь Карлюкевіч ; [мастак А. Б. Аракчэева]. − Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 67 с.


16. Леўскі, В. Казкі ката Грамапападомуса : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Васіль Леўскі, Мікалай Васілеўскі ; [мастак А. Аракчэева]. − Минск : Звязда, 2022. − 26 с.


17. Ліпскі, У. С. Закаханы трэцякласнік : аповесці-казкі / Уладзімір Ліпскі ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. − 163 с.


18. Масла, А. С. Балотныя прыгоды : цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Пачатковая школа, 2019. − 68 с.


19. Масла, А. С. Мяне завуць Лахнэска : казка / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. − Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. – 29 с.


20. Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік : казкі / Людміла Рублёўская ; [мастак А. Б. Аракчэева]. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. − 166 с.


21. Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік : казкі / Людміла Рублеўская ; [мастак А. Б. Аракчэева]. − Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. − 166 с.


22. Сівец, Т. М. Брык і Шуся шукаюць лета : казка-размалёўка для дзяцей / Таццяна Сівец ; [мастак А. Аракчэева]. − Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. − 14 с.


23. Сівец, Т. М. Куды прапала малпа Маня? : дэтэктыўнае агенцтва “Брык і Шуся” / Таццяна Сівец ; [мастак А. Аракчэева]. − Мінск : Звязда, 2013. − 36 с.