Новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў для дзяцей

Паважаныя чытачы!

Кніжны фонд дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага папоўніўся новымі цікавымі творамі беларускіх пісьменнікаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Залесская, Е. В. Зузочка против вирусов : [сказка / Екатерина Залесская ; [художник В. Фурусава]. – Минск : Беларусь, 2021. – 55 с.

Екатерина Залесская – молодой белорусский автор. Читателям уже полюбилась её сказка «Волшебные сны Зузочки». А теперь вышла вторая книга о приключениях Зузочки с замечательными иллюстрациями Вероники Фурусавой под заглавием «Зузочка против вирусов». Тема, поднятая в книге, очень актуальна сегодня. В доступной игровой форме автор рассказывает ребятам, что такое вирусы, как от них уберечься. В конце книги даются советы, как правильно мыть руки, чем заняться во время изоляции и как быть здоровым.


Авласенко, Г. П. Сказки моего друга Ежика : [для дошкольного и младшего школьного возраста] / Геннадий Авласенко ; [художник А. Балыш]. – Минск : Беларусь, 2021. – 91 с.

Новая книга Геннадия Авласенко «Сказки моего друга Ёжика» – издание с яркими и очень понятными детям рисованными иллюстрациями Анастасии Балыш. Из коротких сказочных историй про зверей и птиц маленькие читатели узнают, почему надо вести себя вежливо, что бывает, когда друзья ссорятся. Неожиданные повороты сюжетов увлекут и детей, и читающего им взрослого, и после каждой сказки можно поговорить с ребенком о похожих ситуациях в реальной жизни.


Прохар, М. П. Камп’ютарныя коткі : казкі / Маргарыта Прохар ; [малюнкі А. А. Станкевіч]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2021. – 30 с. – (Беларускія пісьменнікі — дзецям).

Кніга «Камп’ютарныя коткі» прысвечана нашым меншым сябрам — разумным і вясёлым коцікам. Прыгоды Мусі, Тодара і іх сяброў — котак аднаго дома — цікавыя, забаўныя, нават фантастычныя. Коткі таксама жывуць у сучасным свеце і могуць валодаць камп’ютарам, нават стварыць сваю інтэрнэт-сетку «Катавічок» і разам з ёю вандраваць, сябраваць, дапамагаць. Напоўнены дабрынёй казачны свет, створаны Маргарытай Прохар, настолькі прывабны і захапляльны, што не хочацца перагортваць апошнюю старонку кнігі — чакаеш працяг прыгодніцкіх гісторый.


Дамаронак, Т. І. Маша і яе чароўны лес : казачная аповесць / Таццяна Дамаронак ; [мастак Г. Польняк]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 183 с.

Цудоўная казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, які любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Яны ведаюць гаспадыню лесу – Машу, дачушку лесніка. Дзяўчынка  жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод грымучага лесу, у якім  схавалася невялікае возера. Далей – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе лясным царстве. Разам з галоўнай гераіняй чытачы паспрабуюць разгадаць таямніцы прыроды і адчуюць хараство і непаўторнасць родных мясцін.


Дамаронак, Т. І. Жыве ўсюды прыгажосць : [казкі / Таццяна Дамаронак ; [мастак А. Балыш]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 106 с.

Вакол нас столькі прыгажосці! Яе можна сустрэць у розныя поры года. І шчаслівы той, хто ўсміхаецца і захапляецца, разглядзеўшы дзесьці нешта вельмі прыгожае. Кніга казак пазнаёміць дзяцей з кемлівымі птушкамі і іх добрымі сябрамі. А яшчэ цікаўны чытач даведаецца, дзе растуць Каштан і дапытлівы Васілёк, што гэта за цуды жытняга поля. Кожны, хто сустрэнецца з цудоўнай кнігай казак, знойдзе шмат цікавага  і пазнавальнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя ілюстрацыі да гэтага выдання.


Дамаронак, Т. І. Караблі, моры і акіяны : [казкі] / Таццяна Дамаронак ; [мастак А. І. Балыш]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 92 с.

На Зямлі шмат таямнічага і нязведанага. Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі чытачы здзейсняць вандроўкі па марах і акіянах, паплаваюць на вялікім Караблі, у батыскафе апусцяцца на марское дно, дзе жывуць незвычайныя падводныя істоты. Казачныя героі, якія сустрэнуцца  на шляху, пакажуць прыклады смеласці, мужнасці, дабрыні, узаемадапамогі, любові,  і шчырага сяброўства.


Богданова, Л. Кругосветное путешествие двух заклятых врагов и одной мелкой вредины : повесть, рассказы / Лина Богданова. – Минск : Беларусь, 2022. – 157 с.

Произведения Лины Богдановой с захватывающими сюжетами читаются на одном дыхании. Эта повесть про то, что иногда жизнь так и норовит выскочить из привычной колеи, меняя даже самые грандиозные планы. Глеб привык проводить летние каникулы на пределе удовольствий и открытий. А тут надо было коротать долгие дни и вечера банально – на старой даче, да ещё под боком у бабушки. Но до чего же это оказалось интересно и увлекательно! Героям предстоит совершить удивительные открытия, их ждут незабываемые приключения и неожиданные встречи.

Запрашаем вас за навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры па адрасе: вул. Савецкая, 25!