“Iзноў пабачыў я сялібы…”: да юбілея Максіма Багдановіча

Памяць Максіма Багдановіча ўшанавана па-рознаму: імя творцы носяць вуліцы беларускіх і расійскіх гарадоў, музеі, адукацыйныя і культурныя ўстановы, аб ім напісана шмат навуковых прац, у яго гонар устаноўлены помнікі, а літаратурная спадчына беларускага пісьменніка натхняе на творчасць многіх яго прыхільнікаў.

9 снежня святкуецца 130-годдзе са дня нараджэння вядомага паэта. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі відэаролік, у якім дэманструецца адзін з вершаў Максіма Багдановіча “Iзноў пабачыў я сялібы…” у нетрадыцыйным сучасным фармаце “відэа на пяску”. Цудоўная дэкламацыя твора на фоне малюнкаў садзейнічае лепшаму ўспрыманню і задавальненню ад прагляду.

Прапануем і вам далучыцца да сузірання творчасці М. Багдановіча ў сучасным абрамленні. А за кнігамі вялікага аўтара запрашаем у абласную бібліятэку!