Анлайн-сустрэчы з пісьменнікамі

У гэтым выпуску віртуальнага праекта “Творы і творцы” прапаноўваем вам пазнаёміцца з новай кнігай беларускай пісьменніцы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілы Кебіч “Бэрак, Бэрак, дай цукерак!”.

Гэта каляровы зборнік вершаў, які раскажа маленькім чытачам пра беларускіх міфалагічных герояў і іх адметнасці. Кніжачка стане сапраўдным сябрам таму, хто толькі пачынае знаёміцца з фальклорным сусветам нашай краіны.