Анлайн-сустрэчы з пісьменнікамі

Паважаныя гарадзенцы!

Запрашаем вас на віртуальныя сустрэчы з пісьменнікамі Гродзеншчыны і прапануем паслухаць творы аўтара не выходзячы з дому.

Шчыра спадзяёмся, што паэтычнае слова падыме кожнаму настрой і напоўніць станоўчымі эмоцыямі.

Анлайн-праект “Творы і Творцы” пачынаем з выступлення Людмілы Кебіч, беларускай пісьменніцы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.