Адкрыццё літаратурнай гасцінай

18 сакавіка ў аддзеле мастацтва прайшло адкрыццё літаратурнай гасцінай ветэранскай арганізацыі ААТ “ГроднаАзот”. Удзельнікі мерапрыемста прачыталі розныя па сваёй тэматыцы вершы ўласнага сачынення: пра каханне, Радзіму, бытавыя праблемы, прыроду і інш. Публіка актыўна падрымлівала паэтаў і выказвала сваё ўражанне. У зале панавала премная і добразычлівая атмасфера.

Падарункам гасцям вечара сталі музычныя нумары ў выкананні вучняў і настаўнікаў ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г.Гродна”.