Абласны конкурс “На лепшую самаробную кнігу”

Вынікі абласнога конкурсу “На лепшую самаробную кнігу 2017”

Конкурс “На лепшую самаробную кнігу” ў Гродзенскай вобласці праводзіцца другі раз.
У 2017 годзе конкурс прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і, як падкрэслілі члены журы, адрозніваецца ад мінулага выдатнай якасцю выканання.
Актыўны ўдзел у ім прымалі супрацоўнікі публічных бібліятэк і ўстаноў адукацыі, навучэнцы агульна-адукацыйных школ вобласці.
На конкурс было пададзена 100 работ па трох намінацыях, 34 работы выкананы дзецьмі.

Усе працы – гэта самаробныя рукапісныя кнігі. На іх старонках размешчаны ілюстрацыі, малюнкі, адпаведныя абранаму зместу. Кожная самаробная кніга стылізавана і вытрамана, дэталі прадуманы да дробязей, стылістычна правільна зроблены і аформлены з густам, выкананы з прымяненнем розных матэрыялаў і тэхнікі.

У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

Дыплом першай ступені атрымаў творчы калектыў дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” (кіраўнік Мірончык Святлана Абрыеўна) за працу “Урыўкі з кнігі “Апостал” Ф.Скарыны і скульптуру Ф.Скарыны.

Дыплом другой ступені – Прымак Анастасія Сяргееўна, настаўніца ДУА “Гімназія № 1 г. Астраўца” – работа “Библия Руска выложена Францискомъ Скориноі…”.

Дыплом трэцяй ступені – Баравік Святлана Іванаўна, выхавальнік установы адукацыі “Зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат” за самаробную кнігу “Мудрая спадчына Скарыны”.

 

У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны

Дыпломам першай ступені ўзнагароджана Ендза Дзіяна Сяргееўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” за работу “Шляхамі Францыска Скарыны”.

Дыпломам другой ступені – Шварак Людміла Пятроўна, мастак-афарміцель дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” за работу “Францыск Скарына”.

Дыпломам трэцяй ступені – Язерская Вікторыя, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” за работу “Юрый Лабрынцаў. Скарынаўскі каляндар”.

 

У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Дыплом першай ступені – Васілеўская Галіна Іосіфаўна, мастак-афарміцель дзяржаўнай установы культуры “Мастоўская раённая бібліятэка” за работу “Симеон Полоцкий “Прилог к Преподобной Матери Евфрасинии”.

Дыплом другой ступені– Тарасава Вольга Мікалаеўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Гродзенскай гарадской цэнральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна” за работу “Симеон Полоцкий “Прилог к Преподобной Матери Ефрасинии”.

Дыплом трэцяй ступені – Семярнік Кацярына Юр’еўна, Манекіна Ганна Сяргееўна, метадысты дзяражаўнай установы адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” за работу “Моц думкі беларускай”.