Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна!

Шаноўныя калегі!
З радасцю паведамляем, што конкурс сярод публічных бібліятэк вобласці “Лэпбук – гісторыя#4Рэгіёна” стартаваў. Гэты ўнікальны праект накіраваны на папулярызацыю гісторыі Гродзеншчыны, цікавых фактаў пра мясцовасць і выдатных суайчыннікаў. У яго межах будуць створаны
арыгінальныя і захапляльныя матэрыялы, якія змогуць зацікавіць карыстальнікаў бібліятэчных устаноў.
Пазнаёміцца з інструкцыяй і ўмовамі конкурса можна на афіцыйным сайце абласной бібліятэкі.
Запрашаем усе публічныя бібліятэкі рэгіёна прыняць актыўны ўдзел і праявіць свае крэатыўныя ідэі!
Чакаем творчыя работы і жадаем поспехаў удзельнікам!