Абласная акцыя “Чытаем разам” творы, прысвечаныя жанчынам
06 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф Карскага прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”. Падчас дзевятай па ліку імпрэзы гучалі творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчынам.
Ганаровыя чытальнікі: Саладухін Аляксей Міхайлавіч, дырэктар УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” і Мушперт Генадзь Уладзіміравіч, галоўны рэжысёр ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”, а таксама студэнты, школьнікі, педагогі прачыталі літаратурныя творы У.Караткевіча, М.Танка, М.Багдановіча, А.Бачылы, Г.Бураўкіна, В.Вярбы і іншых знакамітых аўтараў, а таксама пачынаючых творцаў слова, якія ўсхваляюць жаночы вобраз.
Літаратурнае багацце, прысвечанае прыгожай палове чалавецтва, было прадстаўлена на выставе “Усе скарбы свету – для жанчын”.