Лепшая самаробная кніга-2015
Першы абласны конкурс “На лепшую самаробную кнігу” быў прымеркаваны да рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьментсва-2015 у г. Шчучыне.
Да ўдзелу ў конкурсе было пададзена 56 творчых работ, аўтарамі 7-мі з іх з’яўляліся дзеці.
Пераможцы
“На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”
Першае месца - Астравеччыны маладая рунь
Астравеччыны маладая рунь : [зборнік вершаў] / ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” ; [мастацкае афармленне: Н. У. Ачарэтава, В. М. Тварагаль, Л. Б. Міжыгурская, А. У. Вакуліч, П. С. Праўко]. – Астравец, 2015. – 22, [1] с., уключаючы вокладку : іл. ; 36×28 см.
Змест: Астравец / А. Кудзіна. Родны куточак / Д. Бараноўская. Вёсцы майго дзяцінства / В. Саковіч. Бог з намі размаўляе / А. Мальшэўскі. Я хачу, каб не было вайны / А. Гануліч. Вілія / А. Рыбік. Лекарка / Г. Керэль. Ад нянавісці да кахання… / В. Бянёха. А можа, я яшчэ вярнуся… / І. Багдзевіч.
У “Год моладзі” супрацоўнікі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” сабралі творы маладых паэтаў-землякоў. У зборніку змешчаны вершы супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”, работнікаў бібліятэкі і творчай моладзі Астравеччыны.
Вокладка і старонкі выкананы з ільняной тканіны. Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Кожны верш ілюстраваны. Старонкі ўпрыгожаны аплікацыяй з саломкі ў выглядзе каласоў і кветак. Кніга ў асобнай драўлянай скрынцы (45х36); вечка аздоблена разьбой па дрэву; загаловак, год выдання, пяро на фоне скрутку паперы – аб’ёмныя.
Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава, Вольга Мікалаеўна Тварагаль, Людміла Баляславаўна Міжыгурская, Аксана Уладзіміраўна Вакуліч, Пётр Сямёнавіч Праўко (г.п. Астравец).
Другое месца - Спадчына
Развадоўская, Н. К. Спадчына : [аповесць] / Надзея Развадоўская, Павел Развадоўскі ; [мастацкае афармленне аўтараў]. – Ваўкавыск, 2015. – 30, [1] с. : каляр. іл. ; 35×26 см.
Ілюстрацыі выкананы саломкай, шпонам, выцінанкай, вышыўкай гладдзю з выкарыстаннем акварэлі, гуашы, акрылавых фарбаў. Вокладка і карашок упрыгожаны арнаментам. У пераплёце ; лясэ выканана з двух паясоў.
Аўтары самаробнай кнігі: Надзея Канстанцінаўна Развадоўская, Павел Францавіч Развадоўскі (г. Ваўкавыск).
Трэцяе месца - Нашчадкам
Нашчадкам : [зборнік] / УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” ; [састаўленне, уступнае слова: Т. А. Еўдакімава, Г. П. Кузнецкая, В. І. Хіневіч, І. Г. Пяткевіч ; мастакі: Р. Татуль, К. Палубінская, І. Насейка, Г. Казімірчык]. – Гродна, 2015. – [26] с. : іл., каляр. іл. ; 31,5×22,5 см.
Змест: Мая прабабуля – абаронца Сталінграда / В. Альшэўская. Першае знаёмства з фашыстамі / Д. Гурын. Героі маёй сям’і / А. Паўлоўская. Памяць сэрца / Ю. Цвірко.
Калектыўная праца педагогаў і выхаванцаў УА “ГДАПТДМ”. Кніга складзена з лепшых твораў юных літаратараў і мастакоў абласных конкурсаў “Ніколі не забудзем: унукі пра вайну” і “Партрэт ветэрана”, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Да кожнага твора зроблены малюнак. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Таццяна Анатольеўна Еўдакімава, Галіна Пятроўна Кузнецкая, Вольга Ігараўна Хіневіч, Іна Генадзьеўна Пяткевіч (г. Гродна).
“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”
Першае месца - Чароўная сняжынка
Дамаронак-Кудраўцава, Т. Чароўная сняжынка : [казка] / Таццяна Дамаронак-Кудраўцава ; [мастацкае афармленне ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”]. – [Ліда, 2015]. – [8] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 19×19 см. – Выхадныя дадзеныя арыгіналу: Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.
Самаробная развіваючая кніга. Прызначана для гульні, развіцця дробнай маторыкі, мыслення.
Тэкст казкі напісаны ўручную на кожнай старонцы на пад’ёмных нашыўках. Старонкі кнігі – з тканіны. На некаторых старонках ёсць здымныя элементы.
Аўтар самаробнай кнігі: ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (г. Ліда).
Другое месца - Слуцкія ткачыхі
Багдановіч, М. Слуцкія ткачыхі : [верш] / Максім Багдановіч ; [мастацкае афармленне С. М. Івановай]. – [Суботнікі, 2015]. – [16] с. : каляр. іл. ; 24×36 см.
Знакаміты верш вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891-1917).
Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы квілінг. Выданне ўпрыгожана вышыўкай крыжыкам. Форзац кнігі аздоблены вышыўкай па матывах беларускага арнаменту. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Святлана Мікалаеўна Іванова (в. Суботнікі Іўеўскага раёна).
Трэцяе месца - Беларуская вершаваная азбука
Беларуская вершаваная азбука : вершы / [укладанне і мастацкае афармленне: Л. С. Лотыш, І. У. Бяляўская, І. М. Бобіна]. – Гродна, 2015. – [30] с. : каляр. іл. ; 20×12 см.
Ілюстрацыі выкананы фетрам, каляровай паперай, дэкаратыўнымі стужкамі, чорнай гелевай ручкай, тканінай. Вокладка ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце ; лясэ з дэкаратыўнай стужкі.
Аўтары самаробнай кнігі: Ларыса Сцяпанаўна Лотыш, Ілона Уладзіміраўна Бяляўская, Ірына Міронаўна Бобіна (г. Гродна).
“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў”
Першае месца - Жыціе блажэннай Еўфрасінні
Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку = Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : [урывак] / [мастацкае афармленне: С. А. Мірончык, М. Г. Разумнюк, І. В. Баўтрэль, І. Ю. Нехвядовіч, Э. Э. Казачэнка]. – [Іўе, 2015]. – [9] с. ; 30×22 см. . – Выхадныя данныя арыгіналу: Минск : Издательство Белорусского Экзархата Московского Патриархата, 2012.
Помнік беларускай агіяграфічнай літаратуры 12–13 стагоддзяў (дайшоў спіс 14 ст.). Адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царкоўна-славянскай мовай старажытна-рускай рэдакцыі. Аўтар невядомы.
Тэкст напісаны на царкоўнаславянскай, рускай і беларускай мовах уручную чорнымі і чырвонымі чарніламі. Тэкст узноўлены з высокай мастацкай дакладнасцю. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. На тытульным лісце намаляваны крыж, аздоблены стразамі. Пераплёт абцягнуты цёмнай скурай; на верхнім вечку – выява чарніліцы з пяром на фоне папяровага скрутку. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Святлана Абрыеўна Мірончык, Марына Генрыкаўна Разумнюк, Ірына Віктараўна Баўтрэль, Ірына Юр’еўна Нехвядовіч, Эдзіта Эдуардаўна Казачэнка (г. Іўе).
Другое месца - Легенды і паданні Слонімшчыны
Легенды і паданні Слонімшчыны / сабраў і пераказаў Сяргей Чыгрын ; [аўтар ідэі Л. У. Рэпінская ; карэктура: А. А. Русак, А. М. Міско ; мастак-афарміцель У. П. Флейшын ; ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”]. – Слонім, 2015. – 25 с. : іл. ; 31×21.
Пераплёт упрыгожаны мастацкай чаканкай. Ілюстрацыі выкананы акварэльнай фарбай. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Ларыса Уладзіміраўна Рэпінская, Уладзімір Паўлавіч Флейшын, Алена Аляксееўна Русак, Алена Мікалаеўна Міско (г. Слонім).
Трэцяе месца - Дванаццаць месяцаў: 1947, май
Дванаццаць месяцаў : 1947, май : каляндар школьніка / [ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ; аўтар ідэі Л. У. Рэпінская ; мастак-афарміцель У. П. Флейшын. – [Слонім, 2015]. – [64] с. : іл., каляр. іл. ; 20×14 см.
Адрыўны каляндар школьніка на май 1947 года. Захаваны стыль і арфаграфія арыгінала.
Каляндар замацаваны ў асобным пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Л. У. Рэпінская, А. М. Міско, У. П. Флейшын (г. Слонім).
Творчыя працы
Акорды восені
Цвірко, Н. Акорды восені : вершы / Наталля Цвірко ; [мастацкае афармленне аўтара]. – [Скрыбаўцы, 2015]. – [20] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 21×14 см.
Змест: Каб зразумець душу чужую ; Развітальны восені акорд ; Тваё зламанае крыло ; Лета і восень ; Гляджу ў тваю душу ; На сотню кавалачкаў суму ; Усе таямніцы жыцця ; Ты здолей мяне зберагчы.
Вершы пра восень, хараство прыроды на беларускай мове.
Тэксты вершаў напісаны фламастарам. Малюнкі выкананы рознакаляровымі алоўкамі і фламастарамі.
Аўтар самаробнай кнігі: Наталля Цвірко (аграгарадок Скрыбаўцы Шчучынскага раёна).
Астравеччыны маладая рунь
Астравеччыны маладая рунь : [зборнік вершаў] / ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” ; [мастацкае афармленне: Н. У. Ачарэтава, В. М. Тварагаль, Л. Б. Міжыгурская, А. У. Вакуліч, П. С. Праўко]. – Астравец, 2015. – 22, [1] с., уключаючы вокладку : іл. ; 36×28 см.
Змест: Астравец / А. Кудзіна. Родны куточак / Д. Бараноўская. Вёсцы майго дзяцінства / В. Саковіч. Бог з намі размаўляе / А. Мальшэўскі. Я хачу, каб не было вайны / А. Гануліч. Вілія / А. Рыбік. Лекарка / Г. Керэль. Ад нянавісці да кахання… / В. Бянёха. А можа, я яшчэ вярнуся… / І. Багдзевіч.
У “Год моладзі” супрацоўнікі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” сабралі творы маладых паэтаў-землякоў. У зборніку змешчаны вершы супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”, работнікаў бібліятэкі і творчай моладзі Астравеччыны.
Вокладка і старонкі выкананы з ільняной тканіны. Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Кожны верш ілюстраваны. Старонкі ўпрыгожаны аплікацыяй з саломкі ў выглядзе каласоў і кветак. Кніга ў асобнай драўлянай скрынцы (45х36); вечка аздоблена разьбой па дрэву; загаловак, год выдання, пяро на фоне скрутку паперы – аб’ёмныя.
Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава, Вольга Мікалаеўна Тварагаль, Людміла Баляславаўна Міжыгурская, Аксана Уладзіміраўна Вакуліч, Пётр Сямёнавіч Праўко (г.п. Астравец).
Бабка Адарка
Сачанка, Б. Бабка Адарка : апавяданні / Барыс Сачанка. – Харосіца, 2015. – 11, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 28,5×21,5 см.
Змест: Насцечка ; Бабка Адарка ; Светлячок.
Ілюстрацыі выкананы каляровай паперай, партрэт аўтара намаляваны алоўкам.
Аўтар самаробнай кнігі: Марыя Уладзіміраўна Сіманава (в. Харосіца Навагрудскага раёна).
Бабулін хутарок
Кавальчук, Т. Л. Бабулін хутарок : [апавяданне] / Тэрэза Кавальчук ; мастак Марыя Заручэўская. – Ваўкавыск, 2015. – 32 с. : каляр. іл. ; 29×20 см.
Апавяданне-ўспамін пра лёс жанчыны.
Ілюстрацыі выкананы рознакаляровымі фарбамі. Старонкі дэкаратыўна абпалены. Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Тэрэза Людвігаўна Кавальчук, Марыя Станіславаўна Заручэўская (г. Ваўкавыск).
Багдановіч: вершы
Багдановіч, М. Вершы / М. Багдановіч. – Дзятлава, 2015. – 11, [2] c. : каляр. іл. ; 32×23 см.
Змест: “Вы, хто любіце натрапіць…” ; “Плакала лета, зямлю пакідаючы…” ; Астры ; На чужыне ; Слуцкія ткачыхі.
Ілюстрацыі намаляваны фарбамі. Старонкі кнігі штучна састараны. Пераплёт выкынаны пры дапамозе тэхнікі пляцення папернай лазой. Вокладка дадаткова аздоблена вышыўкай крыжыкам і дэкаратыўнымі стужкамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Кацярына Аляксандраўна Губко (г. Дзятлава).
Беларуская вершаваная азбука
Беларуская вершаваная азбука : вершы / [укладанне і мастацкае афармленне: Л. С. Лотыш, І. У. Бяляўская, І. М. Бобіна]. – Гродна, 2015. – [30] с. : каляр. іл. ; 20×12 см.
Ілюстрацыі выкананы фетрам, каляровай паперай, дэкаратыўнымі стужкамі, чорнай гелевай ручкай, тканінай. Вокладка ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце ; лясэ з дэкаратыўнай стужкі.
Аўтары самаробнай кнігі: Ларыса Сцяпанаўна Лотыш, Ілона Уладзіміраўна Бяляўская, Ірына Міронаўна Бобіна (г. Гродна).
Беларусь-матуля
Валодзька, Л. Беларусь–матуля : [вершы] / Людміла Валодзька ; рэдактар Л. Коўшык ; мастакі: А. Буданава, А. Клімашэўская ; мастацкае афармленне А. Мулюкіна. – Падольцы, 2015. – 24, [2] c. : каляр. іл. ; 16×22 см.
Ілюстрацыі выкананы рознакаляровымі алоўкамі. Вокладка ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Людміла Фабіянаўна Валодзька (в. Падольцы Астравецкага раёна).
Віліяна: беларускія легенды і паданні
Віліяна : беларускія легенды і паданні / Варонская сельская бібліятэка, Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб ; [складальнікі: М. Вішнеўская, Г. Садоўская ; мастакі: С. Памецька, М. Янкойць. – [Варона ; Трокенікі], 2015. – 47 с. : іл., каляр. іл. ; 25×14 см.
Змест: Віліяна / М. Мятліцкі. Цар рыбаў ; Страцім-лебедзь ; Возера Нарач ; Пявун-звон ; Нёман і Лоша ; Сцяпан і Вільяна ; Сож і Дняпро ; Пра возера Свіцязь ; Сіняе возера.
Паданні, легенды пра рэкі, азёры Гродзеншчыны.
Ілюстрацыі выкананы алоўкам. Старонкі аздоблены рознакаляровымі фарбамі. На вокладцы – аплікацыя з дэкаратыўных кветак, стужак, стразаў. У пераплёце ; лясэ з аднакаляровай тканіны з аплікацыяй.
Аўтары самаробнай кнігі: Марыя Станіславаўна Вішнеўская, Ганна Ленгінаўна Садоўская, Станіслаў Баляслававіч Памецька (в. Варона і в. Трокенікі Астравецкага раёна).
Генюш. Выбраныя творы
Геніюш, Л. Выбраныя творы : [вершы] / Ларыса Геніюш ; [аўтар ідэі: Н. М. Васілеўская ; мастакі: Н. М. Васілеўская, А. М. Багародчанка, П. А. Адамчык]. – [Жыровічы, 2015]. – 30 с. : іл. ; 21×19 см. – Выхадныя даныя арыгіналу: Мінск : Беларускі кнігазбор, 1997.
Змест: Як бацька чакае сыноў… ; Я не спяшаюся ; Святы вечар ; Жыровічы ; Божа ; Ёсць край адзін./p>
Некалькі вершаў знакамітай паэтэсы, дзеяча беларускага адраджэння Ларысы Геніюш (1910-1983).
Мастацкае афармленне кнігі ўключае розныя тэхнікі: малюнкі чорнымі чарніламі і рознакаляровымі фарбамі, калажы з сухіх кветак і траў. Старонкі ўпрыгожаны з дапамогай шматлікіх трафарэтаў. Пераплёт абцягнуты зялёным аксамітам; вугалкі пераплёта з жоўтага металу. Кніга ўстаўляецца ў асобны драўляны футляр-падстаўку. Футляр аздоблены мініяцюрай з відам на Жыровічы.
Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Міхайлаўна Васілеўская, Алена Мікалаеўна Багародчанка, Пётр Аляксандравіч Адамчык (аграгарадок Жыровічы Слонімскага раёна).
Дванаццаць месяцаў: 1947, май
Дванаццаць месяцаў : 1947, май : каляндар школьніка / [ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ; аўтар ідэі Л. У. Рэпінская ; мастак-афарміцель У. П. Флейшын. – [Слонім, 2015]. – [64] с. : іл., каляр. іл. ; 20×14 см.
Адрыўны каляндар школьніка на май 1947 года. Захаваны стыль і арфаграфія арыгінала.
Каляндар замацаваны ў асобным пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Л. У. Рэпінская, А. М. Міско, У. П. Флейшын (г. Слонім).
Душы і сэрца вольнае зліццё
Радзюль, Н. Душы і сэрца вольнае зліццё : вершы / Надзея Радзюль ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Пеляса, 2015. – 15, [1] с. : каляр. іл. ; 30×23 см.
Змест: Слаўны сын беларускага слова ; У бацькоўскім садочку ; Белагаловы мой аднагодак ; Калі ты едзеш на машыне ; Матуля ; Раманс.
Вершы ўраджэнкі в. Пелясы пра свой прыгожы край, аднавяскоўцаў, каханне.
Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Ілюстрацыі выкананы рознакаляровымі фарбамі. У якасці кніжнага дэкору выкарыстоўваюцца буквіцы (ініцыялы). Пераплёт абцягнуты тканінай, упрыгожаны дэкаратыўнымі кветкамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Надзея Уладзіславаўна Радзюль (в. Пеляса Воранаўскага раёна).
Ехаў дзедка на кірмаш
Ляскевіч, В. Ехаў дзедка на кірмаш : (байка на тэму Ганненскага кірмашу) / Вольга Ляскевіч ; [мастацкае афармленне ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”]. – Зэльва, 2015. – 6, [1] с. : іл. ; 26×20 см.
Вершаваная казка пра традыцыйны Ганненскі кірмаш яшчэ з ХVІІІ стагоддзя, калі ў Зэльву збіраліся купцы і рамеснікі з усёй Рэчы Паспалітай, а таксама з замежных еўрапейскіх краін.
Старонкі кнігі і пераплёт зроблены з ільняной тканіны. На вокладцы прысутнічаюць аб’ёмныя дэкаратыўныя элементы. Тэкст байкі напісаны на лістах паперы, якія дэкаратыўна абпалены. У пераплёце ; лясэ з аднакаляровай тканіны.
Аўтары самаробнай кнігі: Святлана Антонаўна Жамойціна, Марына Аляксандраўна Кніга, Вольга Ігнацьеўна Камякевіч, Алена Мікалаеўна Кароль, Людміла Іванаўна Міхальчык, Раіса Пятроўна Аляхновіч (г.п. Зэльва).
Жывіце шчасліва, дзяўчынкі!
Маляўка, М. Жывіце шчасліва, дзяўчынкі! : [верш] / Мікола Маляўка ; [мастацкае афармленне С. С. Грыбанавай]. – [Пагранічны, 2015]. – 8, [1] с. : каляр. іл. ; 25×15 см.
Ілюстрацыі да тэксту – звязаныя кручком рознакаляровыя фігуркі, якія прыклеены да лістоў кардону. Вокладка аздоблена вязанымі аб’ёмнымі дэталямі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Святлана Сямёнаўна Грыбанава (аграгарадок Пагранічны Бераставіцкага раёна).
Жыхары Гродзенскага заапарка
Гулевіч, Е. Жыхары гродзенскага заапарка : па матывах кнігі В. Саяпіна “Пра парк Жылібера і заапарк Каханоўскага” / Елізавета Гулевіч ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Гродна, 2015. – 17 с. : каляр. іл. ; 30×21 см.
У кнізе распавядаецца гісторыя гродзенскага заапарка і яго жыхароў.
Ілюстрацыі намаляваны каляровымі алоўкамі. Старонкі знітаваны дэкаратыўнай стужкай.
Аўтар самаробнай кнігі: Елізавета Гулевіч. (г. Гродна).
Жыціе блажэннай Еўфрасінні
Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку = Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : [урывак] / [мастацкае афармленне: С. А. Мірончык, М. Г. Разумнюк, І. В. Баўтрэль, І. Ю. Нехвядовіч, Э. Э. Казачэнка]. – [Іўе, 2015]. – [9] с. ; 30×22 см. . – Выхадныя данныя арыгіналу: Минск : Издательство Белорусского Экзархата Московского Патриархата, 2012.
Помнік беларускай агіяграфічнай літаратуры 12–13 стагоддзяў (дайшоў спіс 14 ст.). Адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царкоўна-славянскай мовай старажытна-рускай рэдакцыі. Аўтар невядомы.
Тэкст напісаны на царкоўнаславянскай, рускай і беларускай мовах уручную чорнымі і чырвонымі чарніламі. Тэкст узноўлены з высокай мастацкай дакладнасцю. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. На тытульным лісце намаляваны крыж, аздоблены стразамі. Пераплёт абцягнуты цёмнай скурай; на верхнім вечку – выява чарніліцы з пяром на фоне папяровага скрутку. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Святлана Абрыеўна Мірончык, Марына Генрыкаўна Разумнюк, Ірына Віктараўна Баўтрэль, Ірына Юр’еўна Нехвядовіч, Эдзіта Эдуардаўна Казачэнка (г. Іўе).
Залескія стравы
Залескія стравы : старадаўнія рэцэпты Залескіх ваколіц / складальнік В. А. Пачыкоўская ; мастацкае афармленне С. Л. Магер ; пераплёт В. І. Дранчук. – Смаргонь, 2015. – 10, [3] с. : каляр. іл. ; 30×19,5 см.
Прыведзены рэцэпты гатавання беларускіх страў.
Ілюстрацыі выкананы пры дапамозе гуашы. Вокладка ўпрыгожана дэкаратыўным элементам, выкананым з розных відаў круп. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Вольга Андрэеўна Пачыкоўская, Святлана Леанідаўна Магер, Валянціна Іванаўна Дранчук, Зоя Іванаўна Варсоцкая (г. Смаргонь).
Зялёнае лета
Сучкова, Т. Зялёнае лета : [вершы] / Таццяна Сучкова, Станіслаў Валодзька ; [мастацкае афармленне В. У. Гоўдзі]. – [Ладзенікі, 2015]. – 20 с. : каляр. іл. ; 25×15 см.
Змест: Зялёнае лета ; Зімой ; Павучок-парашутыст ; Сунічны дождж / Т. Сучкова. З’ела сонейка сняжок ; Цырульнік ; Смачны сняжок ; Мядзведзь і вожык ; Снежная баба ; Размова з травамі / С. Валодзька.
Вершы беларускіх паэтаў пра поры года, прыродныя з’явы, насякомых.
Ілюстацыі выкананы ў розных тэхніках, напрыклад: квілінг, выцінанка, аплікацыя. Кніга ў асобным, вязаным кручком, канверце. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Вольга Уладзіміраўна Гоўдзі (аграгарадок Ладзенікі Навагрудскага раёна).
З крыніц адвечных
Капцюг, А. Я. З крыніц адвечных… : вершы / Ала Капцюг ; мастацкае афармленне: А. Я. Капцюг, Р. А. Лазавіцкая, В. С. Сінкевіч. – Скідзель, 2015. – 10, [2] c. : каляр. іл. ; 22,5×23,5 см.
Ілюстрацыі выкананы тканінай, фетрам, дэкаратыўнай стужкай і іншымі элементамі. Кніга ўпрыгожана вышыўкай крыжыкам і бісерам. Вокладка аздоблена элементамі, выкананымі ў тэхніцы пляцення з бісеру і вышыўкай крыжыкам. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Алла Яўгеньеўна Капцюг (г. Скідзель Гродзенскага раёна).
З любоўю: вершы
Шварак, Л. З любоўю : вершы / Людміла Шварак ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Свіслач, 2015. – [12] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 14×11 см.
Змест: Крыніца цяпла і святла ; Матчынай любові непагасны свет ; Мой мілы родны кут ; Птушкай у сінія нябёсы ; Свет жыцця.
На вокладцы: Прысвячаецца маёй любай матулі.
Малюнкі выкананы ў тэхніцы разьбы па кардоне. Кніга ў асобнай скрынцы, на вечку выразаны загаловак “Вершы”.
Аўтар самаробнай кнігі: Людміла Шварак (г. Свіслач).
Івашкевіч: вершы
Івашкевіч, І. Вершы / Ірына Івашкевіч ; [мастак С. Магер ; пераплётчык В. Дранчук]. – г. Смаргонь, 2015. – 23 c. : іл. ; 30×21.
Ілюстрацыі выкананы чорнай гелевай ручкай. Першая літара чатырохрадкоўя выдзелена чырвоным колерам. Вокладка ўпрыгожана выцінанкай. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Ірына Івашкевіч (г. Смаргонь).
Казкі лесу
Казкі лесу : вершы для дзетак / складальнікі: В. Т. Квасоўка, Г. Ю. Квасоўка. – Гродна, 2015. – [12] с. : каляр. іл. ; 30×27 см.
Змест: У лесе / В. Вярба. Мядзведзь ; Ліска / А. Якімовіч. Свавольнікі / С. Шушкевіч. У госці / Н. Галіноўская. У лесе / А. Бялевіч. Лось / П. Глебка. Жаўна / В. Вітка.
Вершы пра лясных жывёл Беларусі для дзяцей.
Ілюстрацыі выкананы рознакаляровым флісам. У пераплёце ; лясэ ў выглядзе савы.
Аўтары самаробнай: кнігі Валянціна Тадэвушаўна Квасоўка, Ганна Юр’еўна Квасоўка (г. Гродна).
Каласы роднай мовы
Каласы роднай мовы : вершы / [мастацкае афармленне Н. У. Баран, А. Ч. Кукаловіч]. – Гудагай ; Палушы, 2015. – 16, [2] с., уключаючы вокладку ; 20×15,5 см.
Змест: Партрэт Стэфы / В. Дунін-Марцінкевіч. Ахвяра / Ф. Багушэвіч. Спадчына / Я. Купала. Родныя вобразы / Я. Колас. Раманс / М. Багдановіч. Маці / М. Танк. Мая Бацькаўшчына / Р. Барадулін. Гаварыла маці… / В. Зуёнак. Край мой / Г. Бураўкін. Слёзы маці / Я. Сіпакоў. У сушні / К. Крапіва. Радасць / А. Куляшоў. Народнае / Д. Бічэль-Загнетава. Я вас люблю / Я. Янішчыц. Верас / М. Мятліцкі. Музыка восені / Ю. Голуб.
Вершы беларускіх паэтаў 19-20 стст. на беларускай мове пра любоў да роднага краю.
Вокладка і старонкі выкананы з бяросты. Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Тытульны ліст упрыгожаны аплікацыяй з сухіх каласоў.
Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Уладзіміраўна Баран, Анжэла Чаславаўна Кукаловіч (в. Палушы, пас. Гудагай Астравецкага раёна).
Квітней, беларускае слова
Квітней, беларускае слова : [зборнік вышываных вершаў] / Смаргонская раённая бібліятэка ; [мастацкая вышыўка Н. Р. Жарковай і інш. ; пераплёт В. І. Дранчук]. – Смаргонь, 2015. – [14] с. : каляр. іл. ; 38×26 см.
Змест: Смаргонская ўрачыстая / М. Дукса. Жураўлі на Палессі ляцяць / А. Ставер. Новая зямля : урывак / Я. Колас. Добры дзень, старонка наша родная ; На бацькаўшчыне / Н. Гілевіч. Жыта / С. Станкевіч.
Вершы на беларускай мове.
Малюнкі выкананы ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Русланаўна Жаркова, І. Самарэвіч, Аксана Іванаўна Станкевіч, Ала Мікалаеўна Радкевіч, Зоя Андрэеўна Дурэйка, Валянціна Іванаўна Дранчук (г. Смаргонь).
Краіна блакітнага неба
Краіна блакітнага неба : вершы / [складальнік Л. А. Воранава]. – Шчорсы, 2015. – 20, [1] с. : каляр. іл. ; 21×23 см.
Вершы юных паэтаў пра Беларусь.
Ілюстрацыі выкананы рознакаляровымі алоўкамі, каляровай паперай, каляровым кардонам і іншымі дэкаратыўнымі элементамі.
Аўтар самаробнай кнігі: Леакадзія Аляксееўна Воранава (в. Шчорсы Навагрудскага раёна).
Куточак Радзімы
Багатка, К. Куточак Радзімы : вершы / Кацярына Багатка ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Рось, 2015. – 40, [2] с. : каляр. іл. ; 23×20 см.
Ілюстрацыі выкананы з прымяненнем гуашы, каляровай паперы, чорнай гелевай ручкі, тэхнікі выцінанкі і іншых элементаў. Вокладка дадаткова ўпрыгожана дэкорам.
Аўтар самаробнай кнігі: Кацярына Багатка (г.п. Рось Ваўкавысскага раёна).
Легенда пра Ашмяны
Шакола, П. Легенда пра Ашмяны : паэма / Пётр Шакола ; [мастацкае афармленне Т. М. Савёнак]. – Ашмяны, 2015. – [26] с. ; 31×25 см.
Пераплёт абцягнуты тканінай, інкруставаны саломкай. На тытульным лісце і кожнай старонцы – віньеткі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Тарэса Мар’янаўна Савёнак (в. Паляны Ашмянскага раёна).
Легенды і паданні Слонімшчыны
Легенды і паданні Слонімшчыны / сабраў і пераказаў Сяргей Чыгрын ; [аўтар ідэі Л. У. Рэпінская ; карэктура: А. А. Русак, А. М. Міско ; мастак-афарміцель У. П. Флейшын ; ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”]. – Слонім, 2015. – 25 с. : іл. ; 31×21.
Пераплёт упрыгожаны мастацкай чаканкай. Ілюстрацыі выкананы акварэльнай фарбай. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Ларыса Уладзіміраўна Рэпінская, Уладзімір Паўлавіч Флейшын, Алена Аляксееўна Русак, Алена Мікалаеўна Міско (г. Слонім).
Ліса і цецярук
Ліса і цецярук : [казка] / [мастацкае афармленне А. В. Лісоўскай]. – [Карэлічы, 2015]. – [12] с., уключаючы вокладку : іл. ; 30×21 см.
Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы “выцінанка”.
Аўтар самаробнай кнігі: Алена Васільеўна Лісоўская (г.п. Карэлічы).
Людзі і кветкі над Нёманам
Ажэшка, Э. Людзі і кветкі над Нёманам : (урывак з тэксту) / Эліза Ажэшка ; [мастацкае афармленне С. К. Зубелік]. – [Гродна, 2015]. – 30 с. : іл. ; 23×14 см.
Фальклорна-этнаграфічныя нарысы пра лекавыя расліны Прынёмання.
У якасці малюнкаў – калажы з сухіх раслін. Старонкі кнігі дэкаратыўна абпалены. У пераплёце ; лясэ з аднакаляровай тканіны.
Аўтар самаробнай кнігі: Святлана Канстанцінаўна Зубелік (г. Гродна).
Мая Радзіма – Беларусь
Ларын, А. Мая Радзіма – Беларусь [у помніках] / А. Ларын ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Гродна, 2015. – 29 с. : каляр. іл. ; 30×21 см.
Пра самыя знакамітыя помнікі архітэктуры Рэспублікі Беларусь.
Малюнкі помнікаў выкананы акварэльнымі фарбамі.
Аўтар самаробнай кнігі: Аляксей Ларын (г. Гродна).
Мікола-беларускі асілак
Сцефановіч, У. Мікола – беларускі асілак : [казка] / Ульяна Сцефановіч ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Гродна, 2015. – [6] с. : каляр. іл. ; 29×23 см.
Казка пра беларускага асілка Міколу для малодшага школьнага ўзросту.
Ілюстрацыі выкананы з прымяненнем гуашы. Вокладка дадаткова ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Ульяна Сцефановіч (г. Гродна).
Мой Багушэвіч
Ізбіцкая, І. С. Мой Багушэвіч : [верш] / Ірына Ізбіцкая ; [мастацкае афармленне аўтара]. – [Ашмяны, 2015]. – [23] с. : іл., партр. ; 12×15 см.
Твор прысвечаны знакамітаму беларускаму паэту Францішку Багушэвічу (1840-1900).
Ілюстрацыі выкананы чорнымі чарніламі. Кніга ў асобнай скрынцы, на вечку, абцягнутым замшай, аб’ёмная аплікацыя. У скрынцы, у якасці дадатку, шарыкавая ручка, стылізаваная пад драўляны аловак, упрыгожаная рознакаляровымі стразамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Ірына Сямёнаўна Ізбіцкая (аграгарадок Кракоўка Ашмянскага раёна).
Мой горад Ваўкавыск
Мой горад Ваўкавыск : зборнік вершаў да 1010-годдзя горада / [мастацкае афармленне І. А. Сухоцкай, І. А. Пекар]. – [Ваўкавыск ; Рось, 2015]. – 28, [2] с. : іл., каляр іл. ; 30×22 см.
Змест: Ты вярнуўся сягоння ў дзяцінства… / М. Вераціла. Не крывіў я душою ніколі… / С. Бандарэнка. Пад гімн устаю і з ім я кладуся… / Г. Здановіч-Бойчанка. З глыбінь вякоў, з глыбінь часоў паганскіх… / Т. Кашавая. Пераехалі граніцу… / Л. Кебіч (Вайтулевіч). З баямі да заходняе граніцы… / Ю. Гарошчык. Цішыня тут стаіць і спакой… / В. Курловіч. Мой Ваўкавыск! Табой жыву я… / А. Козел. Мае далоні пахнуць кропам… ; Так даўно не думала … / Т. Мазур (Баўтрукевіч). Мой Ваўкавыск, струмень святла крыніцы… / В. Макуць. Як кроплі смалы на прыгожай сасонцы… / Н. Токарава-Самушчык. Ваўкавыя, Ваўкавыя… / В. Хмара.
Вершы беларускіх аўтараў на роднай мове пра горад Ваўкавыск да юбілею.
Ілюстрацыі выкананы ў розных тэхніках: выцінанка, аплікацыя, малюнкі рознакаляровымі фарбамі і алоўкамі. Тэксты вершаў напісаны чорным фламастарам. Пераплёт абцягнуты ільняной тканінай; упрыгожаны стужкай і букетам дэкаратыўных кветак з фаамірану. У цэнры вокладкі – герб горада Ваўкавыска з гіпсу (15х11 см). У пераплёце ; лясэ – стужка з беларускім арнаментам, на канцы прыклеена дэкаратыўная гліняная пячатка з выявай ваўка.
Аўтар самаробнай кнігі: ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (г. Ліда).
Нашчадкам
Нашчадкам : [зборнік] / УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” ; [састаўленне, уступнае слова: Т. А. Еўдакімава, Г. П. Кузнецкая, В. І. Хіневіч, І. Г. Пяткевіч ; мастакі: Р. Татуль, К. Палубінская, І. Насейка, Г. Казімірчык]. – Гродна, 2015. – [26] с. : іл., каляр. іл. ; 31,5×22,5 см.
Змест: Мая прабабуля – абаронца Сталінграда / В. Альшэўская. Першае знаёмства з фашыстамі / Д. Гурын. Героі маёй сям’і / А. Паўлоўская. Памяць сэрца / Ю. Цвірко.
Калектыўная праца педагогаў і выхаванцаў УА “ГДАПТДМ”. Кніга складзена з лепшых твораў юных літаратараў і мастакоў абласных конкурсаў “Ніколі не забудзем: унукі пра вайну” і “Партрэт ветэрана”, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Да кожнага твора зроблены малюнак. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: Таццяна Анатольеўна Еўдакімава, Галіна Пятроўна Кузнецкая, Вольга Ігараўна Хіневіч, Іна Генадзьеўна Пяткевіч (г. Гродна).
Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”
Ягоўдзік, У. Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” / Уладзімір Ягоўдзік ; [мастацкае афармленне Н. Ю. Румянцавай]. – [Гродна, 2015]. – 27, [1] с. : іл. ; 31×21 см. – (Скарбы Радзімы). – Выхадныя данныя арыгіналу: Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2010.
Змест: Народная легенда ; Браслаў ; Браслаўскія азёры – каралеўства чаек і крачак ; Вершы: А ён і тут пакінуў след… / А. Пісьмянкова. Ля ціхай затокі на плёсе… / В. Гардзей.
Тэкст напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Старонкі кнігі дэкаратыўна абпалены. Пераплёт абцягнуты тканінай, упрыгожаны аплікацыяй са скуры з выявай зубра. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Наталля Юр’еўна Румянцава (г. Гродна).
Незабудка
Дамаронак-Кудраўцава, Т. Незабудка : казка / Таццяна Дамаронак-Кудраўцава ; [мастацкае афармленне Н. П. Кебец]. – [Гродна, 2015]. – [9] с. ; 21×30 см.
Казка беларускай пісьменніцы./p>
Тэкст казкі напісаны ўручную чорнымі чарніламі. Старонкі кнігі дэкаратыўна абпалены. На тытульным лісце аплікацыя з каляровай паперы. Пераплёт абцягнуты тканінай, упрыгожаны стужкай і стразамі. На вокладцы – аплікацыя ў выглядзе букета кветак з каляровай паперы. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Наталля Пятроўна Кебец (г. Гродна).
Папараць-кветка
Цётка. Папараць-кветка: [урывак] / Цётка ; [мастацкае афармленне В. А. Савянковай]. – Скідзель, 2015. – 11, [2] с. : каляр. іл. ; 30×22.
Тэкст напісаны фламастарам. Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы выцінанкі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Вольга Аляксандраўна Савянкова (г. Скідзель Гродзенскага раёна).
Перапляценне лёсаў
Рунге, Л. Перапляценне лёсаў : [цікавыя факты радаводу сям’і Рунге] / Людміла Рунге, Лізавета Рунге. – [Гродна], 2015. – 29 с. : фота ; 22,5×18.
Тэкст напісаны чорнай шарыкавай ручкай, ілюстраваны фотаздымкамі. Вокладка і карашок упрыгожаны. У пераплёце ; лясэ выканана з дэкаратыўнай ленты.
Аўтары самаробнай кнігі: Людміла Іванаўна Рунге, Лізавета Аляксееўна Рунге (г. Гродна).
Пра ката
[Пра ката] : [вершы для дзяцей] / [мастацкае афармленне Н. П. Басько]. – [Гродна, 2015]. – [10] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 20×16 см.
У змесце вершы В. Віткі, В. Дэбіша і невядомых аўтараў пра катоў.
Кніга выканана ў форме коціка. На старонках – аплікацыі з паперы. Вокладка мяккая, з аплікацыямі з тканіны. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Н. П. Басько (г. Гродна).
Пра кошак
Пятраева, І. В. Пра кошак : байка / І. В. Пятраева ; [мастацкае афармленне аўтара]. – [Гродна, 2015]. – [31] с. : іл. ; 17×12 см.
Вершаваная казка для дзяцей пра прыгоды кошак.
Ілюстрацыі выкананы чорнымі чарніламі. Старонкі аздоблены віньеткамі зялёнага колеру. Да вокладкі прымацавана гумка. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: І. В. Пятраева (г. Гродна).
Пясецкі: вершы
Пясецкі, Я. Вершы / Яўген Пясецкі ; [мастацкае афармленне А. А. Казак]. – Брольнікі, 2015. – 15, [1] с. : каляр. іл. ; 22×15 см.
Змест: Калі сцюжа на пушчы абрыне… ; Хто засеяў тым насеннем… ; Мы, абуджаныя вясной… ; Па старому бальшаку… ; Адплывае Лета, адплывае… ; Дзе шпакі вясну прыносілі… ; Яны ў букетах пышных не цвілі…
Вершы пра хараство роднай прыроды на беларускай мове.
Тэксты вершаў напісаны фламастарам. Малюнкі выкананы рознакаляровымі фарбамі ў тэхніцы манатыпіі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Алена Аляксееўна Казак (аграгарадок Брольнікі Навагрудскага раёна).
Родныя вобразы
Родныя вобразы : зборнік вершаў беларускіх паэтаў / складальнікі : Э. А. Бярдоўская, А. А. Гапонік, В. Ю. Лапалайнен. – Шчучын, 2015. – [29] c. : каляр. іл. ; 30×22 см.
Вершы пра прыгажосць беларускай прыроды.Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы акварэлі. Вокладка ўпрыгожана вышыўкай крыжыкам. Карашок аздоблены стужкай з арнаментам. У пераплёце ; лясэ ў форме беларускага рушніка.
Аўтары самаробнай кнігі: Эліна Анатольеўна Бярдоўская, Віталіна Юр’еўна Лапалайнен, Аліса Аляксееўна Гапонік (г. Шчучын).
Санеты
Міцкевіч, А. Санеты / Адам Міцкевіч ; [мастацкае афармленне А. А. Радзевіч]. – Кашалева, 2015. – 22, [1] с. : іл. ; 30×21.
Тэкст напісаны чорнай гелевай ручкай. Ілюстрацыі выкананы алоўкам і гелевай чорнай ручкай. Вокладка дадаткова ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Аліна Аляксандраўна Радзевіч (в. Кашалева Навагрудскага раёна).
Святая Еўфрасіння
Марціновіч, А. Святая Еўфрасіння : нарыс / Алесь Марціновіч. – Воранава, 2015. – 20, [1] с. : каляр. іл. ; 29,5×21 см.
Ілюстрацыі намаляваны пры дапамозе фарбаў, рознакаляровых алоўкаў, фламастараў, чорнай гелевай ручкі. Пераплёт выкананы ў тэхніцы саломапляцення і ўпрыгожаны партрэтам Еўфрасінні Полацкай. У перапалёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Дзіяна Кузьміцкая (г.п. Воранава).
След на зямлі
Карпуць, Я. В. След на зямлі : [зборнік вершаў] / Яўген Карпуць. – Юрацішкі, 2015. – 45, [2] c. : іл., партр. ; 20,5×13,5 см.
Кніга змяшчае вершы Яўгена Вікенцьевіча Карпуця і біяграфічныя звесткі аб ім.
Ілюстрацыі выкананы чорнай гелевай ручкай. Партрэт аўтара намаляваны алоўкам. Карашок і вокладка аздоблены стужкай з арнаментам. У пераплёце.
Аўтары самаробнай кнігі: работнікі бібліятэкі-філіяла г. п. Юрацішкі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Л. І. Бяляўская, Ж. І. Грышукевіч, І. А. Марозава (г. п. Юрацішкі Іўеўскага раёна).
Слуцкія ткачыхі
Багдановіч, М. Слуцкія ткачыхі : [верш] / Максім Багдановіч ; [мастацкае афармленне С. М. Івановай]. – [Суботнікі, 2015]. – [16] с. : каляр. іл. ; 24×36 см.
Знакаміты верш вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891-1917).
Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы квілінг. Выданне ўпрыгожана вышыўкай крыжыкам. Форзац кнігі аздоблены вышыўкай па матывах беларускага арнаменту. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Святлана Мікалаеўна Іванова (в. Суботнікі Іўеўскага раёна).
Слуцкія ткачыхі
Багдановіч, М. Слуцкія ткачыхі : [верш] / Максім Багдановіч ; [мастацкае афармленне А. К. Вайцяхоўскай]. – [Гродна, 2015]. – [9] с. : каляр. іл. ; 20×14 см.
Знакаміты верш вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891—1917).
Тэкст твора вышыты ўручную сінімі ніткамі. У якасці ілюстацый – вышытая крыжыкам кветка васілёк. На вокладцы вышыўка крыжыкам – рознакаляровы вянок. У пераплёце ; лясэ – стужка з арнаментам (васількі).
Аўтар самаробнай кнігі: Алена Крысцінаўна Вайцяхоўская (г. Гродна).
Спадчына
Развадоўская, Н. К. Спадчына : [аповесць] / Надзея Развадоўская, Павел Развадоўскі ; [мастацкае афармленне аўтараў]. – Ваўкавыск, 2015. – 30, [1] с. : каляр. іл. ; 35×26 см.
Ілюстрацыі выкананы саломкай, шпонам, выцінанкай, вышыўкай гладдзю з выкарыстаннем акварэлі, гуашы, акрылавых фарбаў. Вокладка і карашок упрыгожаны арнаментам. У пераплёце ; лясэ выканана з двух паясоў.
Аўтары самаробнай кнігі: Надзея Канстанцінаўна Развадоўская, Павел Францавіч Развадоўскі (г. Ваўкавыск).
Сымон-музыка
Колас, Я. Сымон-музыка : паэма : урывак / Я. Колас. – Гродна, 2015. – 17, [1] c. : каляр. іл. ; 31,5×25 см.
Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы малюнка. Першая літара кажнага радка выдзелена чырвоным колерам. На пераплёце аўтар не паказаны. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Людміла Васільеўна Марцуль (г. Гродна).
Сэрца зямлі маёй
Васілеўская, Г. Сэрца зямлі маёй : вершы / Галіна Васілеўская ; [мастацкае афармленне аўтара]. – Масты, 2015. – 27, [2] с. : іл. ; 31×22.
Тэкст напісаны чорнай гелевай ручкай. Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы малюнка, аплікацыі і выцінанкі. Вокладка дадаткова ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементамі. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Галіна Іосіфаўна Васілеўская (в. Масты Левыя Мастоўскага раёна).
Цудоўны свет вакол мяне
Цудоўны свет вакол мяне : кніга вершаў і малюнкаў членаў гуртка “Выяўленчая і літаратурная творчасць” Шчучынскага ЦТДІМ / рэдактары: Дз. Чывіль, К. Клышэвіч, Ц. Пракопчык ; [малюнкі К. Клышэвіч, Ц. Пракопчыка]. – Шчучын, 2015. – 24, [1] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 14×14 см.
Змест: Жыву я ў роднай Беларусі / В. Станкевіч. Вясёлка / І. Чабан. Кошка Соня / А. Мікалайчык. Лета / Ц. Пракопчык. Вясна / А. Майсей. Цёмная ночка / І. Мікалайчык. Пянёк / К. Клышэвіч. Вясна / В. Шкляр. Лета ходзіць па зямлі / В. Забароўская. Вясна прыйшла / М. Навагродская
Вершы маленькіх паэтаў аграгарадка Руткевічы пра хараство роднай прыроды, поры года, прыродныя з’явы.
Для кожнага верша зроблены малюнак. Ілюстацыі выкананы ў розных тэхніках. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Галіна Прохараўна Бяляўская (г. Шчучын).
Чароўная сняжынка
Дамаронак-Кудраўцава, Т. Чароўная сняжынка : [казка] / Таццяна Дамаронак-Кудраўцава ; [мастацкае афармленне ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”]. – [Ліда, 2015]. – [8] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 19×19 см. – Выхадныя дадзеныя арыгіналу: Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.
Самаробная развіваючая кніга. Прызначана для гульні, развіцця дробнай маторыкі, мыслення.
Тэкст казкі напісаны ўручную на кожнай старонцы на пад’ёмных нашыўках. Старонкі кнігі – з тканіны. На некаторых старонках ёсць здымныя элементы.
Аўтар самаробнай кнігі: ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (г. Ліда).
Я - расінка, пясчынка, травінка, Я - вялізнага свету часцінка
Кухарэвіч, Л. Я расінка, пясчынка, травінка. Я вялізнага свету часцінка : вершы / Людміла Кухарэвіч ; [мастак Л. І. Кухарэвіч ; мастацкае афармленне А. І. Багдановіч]. – Варняны, 2015. – 30, [1] c. : каляр. іл. ; 21×15.
Тэкст напісаны чорнай гелевай ручкай. Ілюстрацыі выкананы ў тэхніцы малюнка каляровымі алоўкамі. На пераплёце аўтар не паказаны. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Людміла Іванаўна Кухарэвіч (в. Варняны Астравецкага раёна).
Я нізка пакланюся той зямлі
Жых, В. Я нізка пакланюся той зямлі : вершы / Вера Жых ; ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”, Запольская сельская бібліятэка ; [мастацкае афармленне аўтара]. – [Заполле, 2015]. – 22, [2] с., уключаючы вокладку : каляр. іл. ; 30×19 см.
У вершах аўтара адчуваецца хваляванне за родны край, яго прыроду.
Кніга выканана ў форме дрэва, ілюстрацыі – рознакаляровымі алоўкамі. На старонках – аплікацыі з паперы, дэкаратыўных кветак, лісточкаў. Вокладка ўпрыгожана дэкаратыўнай аплікацыяй з бісеру. У пераплёце.
Аўтар самаробнай кнігі: Вера Іванаўна Жых (в. Заполле Навагрудскага раёна).