ВЯТРАК в. Жодзішкі, Смаргонскі раён
Першыя звесткі аб ветраных млынах (“вежах млыновых”) на тэрыторыі Беларусі адносяць да XVI ст.
У пачатку 60-х гадоў XIX ст. у Гродзенскай губерні з 1123 млыноў 347 былі ветранымі, 592 – вадзянымі, 157 – коннымі.
Аграгарадок Жодзішкі (Смаргонскі раён) размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе ракі Вілія. Жодзішкі вядомыя з пачатку XVI стагоддзя. У 1774 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жодзішкам Магдэбургскае права.
Будынак млына быў узведзены ў 1871 годзе, а каменны падмурак заклалі яшчэ ў 1708 годзе адначасова з узвядзеннем езуітамі ў Жодзішках касцёла і кляштара. Гаспадарыла ў млыне сям’я родам з Вілейшчыны і працавала на ім да сярэдзіны ХХ ст., пакуль будынак млына не забралі ў калгас.
Да канца XIX ст. тут малолі зерне на муку з дапамогай драўлянага кола дыяметрам 4 м., потым была ўсталявана турбіна, мэханізмы, жорны, а старыя элементы і камяні дагэтуль захоўваюцца як сведкі гісторыі.
У 1996 годзе нашчадак першага гаспадара, Франц Жылко выкупіў млын у дзяржавы і на ўласныя сродкі адрэстаўрыраваў яго, захаваўшы драўляныя сцены, вокны, кроквы на драўляных цвіках, стары фундамент.
У цяперашні час млын у аг. Жодзішкі з’яўляецца адзіным дзеючым старадаўнім вадзяным млыном на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У будынку млына размешчаны этнаграфічны музей і музей збожжа і хлеба.