А ці ведаеце вы, што…?
Паважаныя гарадзенцы!
Ці ведаеце вы, што ў г. Гродна на рацэ Ласасянка захаваліся руіны вадзянога млына канца XIX ст.?
На сённяшні час ад млына, гісторыя якога налічвае некалькі стагоддзяў, засталіся фрагменты трох сцен, але нават гэтыя рэшткі дазваляюць зразумець маштабнасць будынку.
Яшчэ больш цікавых звестак прадстаўлена ў відэароліку, а падрабязную інфармацыю пра гісторыю старажытнага ласасянскага млына вы можаце знайсці ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 107.
Паважаныя гарадзенцы!
Ці ведаеце Вы, што з канца XVIII стагоддзя кава стала часткай жыцця шляхецкіх маёнткаў Гродзеншчыны, а першы гродзенскі кафенгаўз з’явіўся дзякуючы Антонію Тызенгаўзу?
Больш падрабязную інфармацыю пра гісторыю кававарэння на Гродзеншчыне Вы можаце даведацца ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага.
Ці ведаеце вы, што ў Гродна існаваў дамініканскі ордэн манахаў – адзін з самых моцных і ўплывовых ордэнаў на абшарах ВКЛ? Манахі жабрацкага каталіцкага ордэна братоў-прапаведнікаў з’явіліся ў ВКЛ у 1317г., але па-сапраўднаму распачалі сваю дзейнасць пры кіраўніцтве Вялікага князя Ягайлы ў канцы XIVст. Магутныя дамініканцы былі вядомыя ў другой палове XVIII ст. дзякуючы плённай будаўнічай дзейнасці – яны стварылі свой стыль у кляштарнай архітектуры.
Якія будынкі і ўстановы насілі іх назву і якія захаваліся да нашіх дзён? Чым яны былі знакамітыя?
Адказы на пытанні шукайце ў відэароліку, а падрабязную інфармацыю пра дамініканскі ордэн манахаў вы можаце знайсці ў сектары бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага па адрасе: вул. Савецкая, 8.
Ці ведаеце вы гісторыю аднаго з самых старажытных гадзіннікаў Еўропы, які знаходзіцца ў горадзе Гродна?
Механізм на касцёле Святога Францыска Ксаверыя жыве сваім жыццём ўжо больш за чатыры стагоддзі і цесна звязан з гісторыяй старажытнага Гродна. Ён бачыў мноства падзей і перажыў некалькі войнаў, але і да гэтага часу спраўна лічыць хвіліны і гадзіны нашай сучаснасці.
Яшчэ больш цікавых фактаў шукайце ў відэароліку, а падрабязную інфармацыю пра гістарычны гарадзенскі хранометр вы можаце знайсці ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Ці ведаеце вы пра мінулае старадаўняга будынка па адрасе: вул. Кірава, 5, гісторыя якога пачыналася з даходнага дома?
За доўгі час свайго існавання пастройка перажыла шмат выпрабванняў. Памяшканне доўгі час было прытулкам для знакамітага ўрача Л.М.Заменгофа, а сёння з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Больш падрабязна з гісторыяй дома вы можаце пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Ці ведаеце Вы, што пасля чэрвеня 1815 г. мост праз раку Ласасянка ў прыгарадзе Гродна мог па праву называцца “самым доўгім”, так як час пераходу праз мост складаў 12 дзён? Чаму ж так? На гэтае пытанне вам адкажа наш цікавы відэаролік!
А больш падрабязную інфармацыю пра маляўнічы куток Гродна Вы можаце знайсці ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Ці ведаеце вы, што самым старым жылым памяшканнем у горадзе Гродна з’яўляецца будынак, які знаходзіцца на вуліцы Замкавая, 5?
Інфармацыя аб гэтым унікальным гісторыка-культурным помніку прадстаўлена ў відэапрэзентацыі.