Музейны краязнаўчы пакой сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка
Музейны краязнаўчы пакой створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2017 годзе. Тут сабраны інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы, экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. Значнае месца займаюць матэрыялы пра знакамітага ўраджэнца Мураванай Ашмянкі К.М.Дарагастайскага, які праславіўся як ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ (XVI – пач. XVII стст.), вучоны, паэт, аўтар навукова-папулярнай кнігі пра коней “Гипика”.
Інфармацыю аб музеі можна атрымаць па спасылцы: http://biblio-oshm.by/index.php/component/content/article/47-muzejnaya-komnata/553-muzejnaya-komnata.
Адрас: аг. Мураваная Ашмянка, вул. Савецкая, 2, Ашмянскі раён
Час працы: з 10.00 да 19.00.
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.
Перапынак на абед: 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 32-2-36.