Курсам лідара
У межах творчага праекта “Курсам лідара” ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” праходзяць сустрэчы моладзі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у цэлым.
Ганаровымі гасцямі былі: Рэвяка Васіль Афанасьевіч, Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі”; Далгашэй Тамара Сяргееўна, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Нікіцін Анатоль Аляксеевіч, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў; Анікеева Марына Яўгенаўна, генеральны дырэктар ААТ “Малочны мір”; Грышук Анатоль Георгіевіч, генеральны дырэктар ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Гродзенскай вобласці.