Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадастаўляе наведвальнікам ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” магчымасць карыстацца электронна-бібліятэчнай сістэмай (ЭБС) “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”.
ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка анлайн” — сучасная адукацыйная сістэма, якая забяспечвае доступ да 100000 электронных кніг па ўсіх галінах ведаў ад вядучых расійскіх і беларускіх выдавецтваў. У базавай калекцыі: навучальная і навуковая літаратура, падручнікі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, манаграфіі, энцыклапедыі, слоўнікі, дапаможнікі, ілюстраваныя выданні па мастацтву, відэа- і аудыёматэрыялы, мастацкая літаратура, публікацыі студэнцкіх навуковых работ, перыядычныя выданні.
База сістэматычна папаўняецца новай актуальнай літаратурай. Кожнае выданне ў ЭБС адпавядае сучасным патрабаванням да бібліяграфічнага афармлення: мае бібліяграфічнае апісанне, абложку, анатацыю, змест; тэкст разбіты па старонках.
База даступна ўсім наведвальнікам на тэрыторыі бібліятэкі без аўтарызацыі і абмежавання.
Звяртацца неабходна ў аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы (вул. Карбышава, 17, 1 паверх, кабінет №111). Тэл. для даведак: 71 89 45.