І не знікаць паэтам вечна
З нагоды 95-годдзя з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная вечарына “І не знікаць паэтам вечна” для вучняў сярэдняй школы № 3.
Школьнікі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча, пазнаёміліся з класікай аўтара “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі. Вучні зачыталі ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі раней пазнаёміліся ў школе. Дзеці праглядзелі буктрэйлер, у якім прадстаўлены самыя вядомыя творы пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны.
У канцы мерапрыемства школьнікі прыйшлі да выніку, што найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў аўтар, у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.