“І льецца мілагучнае слова, родная беларуская мова”

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму, што без роднай мовы немагчыма адчуць сябе паўнавартасным грамадзянінам, неад’емнай часткай свайго народа. Для нашай краіны, дзе існуе двухмоўе, гэтае свята набывае асаблівае значэнне.

З нагоды свята ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на лінгвістычны практыкум “І льецца мілагучнае слова, родная беларуская мова” былі запрошаны вучні гімназіі №2 г. Ваўкавыска.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй свята, гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, а таксама з дзеячамі, якія сталі ў вытокаў беларускага пісьменства.

Далей вучні адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі словы на беларускую мову і актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, такіх як “Крылатая паштоўка”, “Скорагаворкі”, “Загадкі-жарты” і інш. Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным.