І з Радзімай нітачкай век не абрываецца
Філіял “Падольская сельская інтэграваная бібліятэка” сумесна з філіялам “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” падрыхтавалі літаратурную вечарыну “І з Радзімай нітачкай век не абрываецца”.
Была падрыхтавана кніжная выстава “Зямлі роднай талент і натхненне”, гучныя чытанні вершаў паэта і цікавая гульня “Торба дзівос”. Падчас гульні дзеці з захапленнем і радасцю перакладалі словы на родную беларускую мову — і кожнае слова гучала як маленькая каштоўнасць, як жывы голас роднай зямлі.
Мерапрыемства стала сапраўдным святам паэзіі, памяці і любові да роднага краю.