Юбіляры чэрвеня

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Майсяёнка Андрэя Георгіевіча (нар. у 1943 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і нутрыцыялогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара, краязнаўца, даследчыка гісторыі медыцыны XVI-XX стст. З 1970 г. працаваў у Гродзенскім філіяле Інстытута фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі. У 1989-2002 гг. – старшыня Гродзенскай краязнаўчай абласной асацыяцыі.


2 – 80 гадоў з дня нараджэння Івашчанкі Юрыя Іванавіча (нар. у 1943 г.), беларускага архітэктара, сярод асноўных работ якога праекты жылых дамоў у Гродне.


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Дзямкоўскага Ігара Аляксеевіча (нар. у 1953 г., г. Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага дызайнера.


8 – 100 гадоў з дня нараджэння Дзям’янчанкі Георгія Фёдаравіча (нар. у 1923 г.), вучонага ў галіне біялогіі, заалогіі і ветэрынарыі. У 1961-1964 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце, у 1964-1985 гг. – у ГрДУ імя Я. Купалы.


8 – 60 гадоў з часу адкрыцця УП “Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты” (1963 г.).


9 – 100 гадоў з дня нараджэння Фіха Барыса Маркавіча (1923-1977 гг.), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1954-1976 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце.


9 – 80 гадоў з дня нараджэння Прахаровіча Пятра Арцёмавіча (1943-1979 гг.), беларускага фізіка. З 1972 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


9 – 70 гадоў з дня нараджэння Лапіча Казіміра Віктаравіча (нар. у 1953 г., в. Вялікія Масушыны Свіслацкага раёна), беларускага гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча.


10 – 300 гадоў з дня нараджэння Папроцкага Францішка (1723-1805 гг.), выдаўца, перакладчыка, гісторыка, доктара філасофіі. У 1730-я гг. – навучэнец Гродзенскага езуіцкага калегіума.


10 – 100 гадоў з дня нараджэння Юхновіча Станіслава (1923 г., г. Ліда), польскага архітэктара, даследчыка горадабудаўніцтва, доктара тэхнічных навук, прафесара.


10 – 60 гадоў з дня нараджэння Сазанавец Ліліі Вацлаваўны (нар. у 1963 г., в. Лукашына Іўеўскага раёна), беларускай пісьменніцы.


16 – 100 гадоў з дня нараджэння Кулакова Пятра Афанасьевіча (1923-1994 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


17 – 230 гадоў з часу адкрыцця надзвычайнага Гродзенскага сейма 1793 г., апошняга сейма Рэчы Паспалітай.


18 – 100 гадоў з дня нараджэння Хахлова Мікалая Аляксандравіча (1923-1944 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


20 – 110 гадоў з дня нараджэння Майдана Марка Сцяпанавіча (1913-1945 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


20 – 70 гадоў з дня нараджэння Недалугава Уладзіміра Ільіча (нар. у 1953 г.), беларускага фізіка, педагога. З 1976 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


22 – 90 гадоў з дня нараджэння Цішкоўскага Уладзіміра Рыгоравіча (1933-2014 гг.), беларускага вучонага ў галіне эндакрыналогіі, кардыялогіі і рэўматалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1968-2009 гг. працаваў у ГрДМУ.


23 – 80 гадоў з дня нараджэння Трафімовіча Генадзя Міхайлавіча (нар. у 1943 г., в. Рымкі Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, ветэрана ўзброеных сіл.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Сухамліна Івана Міхайлавіча (1923-2002 гг.), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, прафесара, акадэміка расійскай Акадэміі ваенных навук, удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944 г.).


26 – 70 гадоў з дня нараджэння Бяспамятных Мікалая Нікіфаравіча (1953 г., г. Гродна – 2017 г.), беларускага філосафа, культуролага, педагога. З 1978 г. працаваў у ГрДУ імя        Я. Купалы.


28 – 100 гадоў з дня нараджэння Чантурыя Уладзіміра Аляксандравіча (1923-1988 гг.), беларускага архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, доктара архітэктуры, прафесара. Аўтар праектаў дэталёвай планіроўкі гістарычнага цэнтра Гродна.


28 – 70 гадоў з дня нараджэння Асяненкі Аляксандра Васільевіча (нар. у 1953 г., г. Астравец), беларускага архітэктара.


29 – 110 гадоў з дня нараджэння Рапапорта Паўла Аляксандравіча (1913-1988 гг.), рускага археолага, гісторыка архітэктуры, доктара гістарычных навук. Даследаваў архітэктурныя помнікі Гродна XII-XIII стст.


29 – 90 гадоў з дня нараджэння Сурмача Васіля Васільевіча (1933 г., г. Масты – 2005 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча.