Юбіляры мая

250 гадоў з пачатку выданняGazety Grodzienskiej (“Газэты Гродзеньскай”) – першага перыядычнага выдання на тэрыторыі Беларусі (Гродна; 1776 – 1783).


1 – 125 гадоў з дня нараджэння Памяранца Аляксандра Джошуа (1901, Гродна – 1965), амерыканскага літаратуразнаўца, публіцыста, журналіста і перакладчыка.


1 – 120 гадоў з дня нараджэння Бергман Аляксандры Рыгораўны (1906, Гродна – 2005), дзяячкі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, гісторыка, публіцыста, журналіста. Працавала сакратаром падпольнага акруговага камітэта КСМЗБ у Гродне.


1 – 70 гадоў з дня нараджэння Мікуліч Ларысы Емяльянаўны (нар. у 1956 г., в.Чапунь Іўеўскага раёна), беларускай актрысы тэатра лялек, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Артыст года” (2014), уладальніцы прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак” (2010), знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад  у развіццё культуры Беларусі”. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.


1 – 70 гадоў з дня нараджэння Місюры Казіміра (нар. у 1956 г., в.Больцішкі Воранаўскага раёна), беларускага разьбяра па дрэву, скульптара, рэстаўратара. Аднаўляў галоўны алтар касцёла Францішка Ксаверыя ў Гродне.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Солтана Генадзя Мікалаевіча (нар. у 1951 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага педагога-метадыста.


3 – 80 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Пятра Пятровіча (нар. у 1946 г., Смаргонь), беларускага кампазітара.


3 – 50 гадоў з дня нараджэння Мілая Руслана Уладзіміравіча (нар. у 1976 г.),  дырэктара ДУК “Музычны тэатр “Рада”.


4 – 90 гадоў з дня нараджэння Ражко Эдварда Пятровіча (1936, в.Андрэеўцы Смаргонскага раёна ?), перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1976).


4 – 70 гадоў з дня нараджэння Трусава Ігара Георгіевіча (нар. у 1956 г., Навагрудак), беларускага гісторыка, краязнаўца, мастацтвазнаўца, культуролага. Жыве і працуе ў Гродне.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляшкевіча Фёдара Васільевіча (1936, в.Балотца Навагрудскага раёна – 2008), беларускага вучонага-нейрахірурга, акадэміка НАН Беларусі, выдатніка аховы здароўя Беларусі, дзяржаўнага дзеяча.


5 – 70 гадоў з дня нараджэння Цярпіцкага Анатоля Канстанцінавіча (нар. у 1956 г., в.Мінакі Карэліцкага раёна), беларускага кінаакцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, уладальніка знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад  у развіццё культуры Беларусі”.


6 – 100 гадоў з дня нараджэння Арцем’ева Георгія Міхайлавіча (1926 – 2004), удзельніка баёў за вызваленне г.Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г.Гродна (1995).


8 – 130 гадоў з дня нараджэння Дуброўскага (Дамброўскага) Антона (1896 – 1947), каталіцкага святара ўсходняга абраду, тэолага, манаха-езуіта, прафесара філасофіі, рэлігійнага і культурнага дзеяча, удзельніка беларускага хрысціянскага руху XX ст., педагога і публіцыста. Напярэдадні Другой сусветнай вайны займаў пасаду рэктара і магістра навіцыята ў Альбярціне.


8 – 80 гадоў з дня нараджэння Жэлабоўскага Міхаіла Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна), беларускага спартсмена (лёгкая атлетыка, бег), майстра спорту СССР міжнароднага класа (1970), чэмпіёна Еўропы (1969), чэмпіёна СССР (1968, 1970, 1971), чэмпіёна Беларусі (1972).


9 – 125 гадоў з дня нараджэння Шайкоўскага Лазара Рыгоравіча (1901, Гродна – 1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, партыйнага дзеяча БССР.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Каравая Уладзіміра Сяргеевіча (нар. у 1936 г., в.Міцкевічы Смаргонскага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Рэкуць Ядвігі Іванаўны (1936, в.Студзенікі Свіслацкага раёна ?), перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966).


10 – 70 гадоў з дня нараджэння Хамяковай Вольгі Рамуальдаўны (нар. у 1956 г., в.Цвербуты Лідскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога.


11 – 140 гадоў з дня нараджэння Кацнельсона Іцхока (1886, г.п.Карэлічы – 1944), яўрэйскага пісьменніка.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Літвіна Мікалая Канстанцінавіча (1951 – 2005), беларускага кампазітара. Скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па класе баяна.


12 – 60 гадоў з часу ўвода ў эксплуатацыю Ашмянскага сыраробчага завода, філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” (1966).


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Богуш Таццяны Аляксандраўны (нар. у 1956 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага сацыёлага, педагога. З 1982 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


15 – 110 гадоў з дня нараджэння Тарас Ніны Міхайлаўны (1916, в.Заполле Навагрудскага раёна – 2006), паэткі, перакладчыцы, удзельніцы партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.


16 – 130 гадоў з дня нараджэння Ліўшыца Ісака Рыгоравіча (1896, Гродна – 1970), савецкага усходаведа, егіптолага, лінгвіста, гісторыка.


16 – 40 гадоў з часу адкрыцця Музея Максіма Багдановіча, дзяржаўнай установы па зборы, захаванні, вывучэнні, папулярызацыі творчай спадчыны М.Багдановіча (г.Гродна, 1986), з сакавіка 2014 г. – літаратурны аддзел УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Бабко Валерыя Уладзіміравіча (1956, Гродна – 1984), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонага Сцяга.


21 – 130 гадоў з дня нараджэння Чачота Аляксандра (1896, Навагрудак – ?), скульптара.


22 – 130 гадоў з дня нараджэння Хробат Юзэфы (1896 – 1943), бласлаўлёнай Рымска-каталіцкай царквы, адной з адзінаццаці Навагрудскіх пакутніц.


22 – 130 гадоў з дня нараджэння Уласіка Мікалая Сідаравіча (1896, в.Бабынічы Слонімскага раёна – 1967), супрацоўніка органаў дзяржбяспекі СССР, генерал-лейтэнанта МДБ, начальніка асабістай аховы генеральнага сакратара ЦК КПСС І.В. Сталіна.


23 – 120 гадоў з дня нараджэння Астанкавай Марыі Якаўлеўны (1906 – ?), актрысы, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь. У 1952-1965 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Байковай Раісы Данілаўны (1926 – 2018), паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1950 г. жыла ў г.Гродна.


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Смалянкі Анатоля Уладзіміравіча (1936, в.Рудзьма Карэліцкага раёна – 2014), беларускага пісьменніка, ваеннага журналіста.


28 – 90 гадоў з дня нараджэння Вальчука Эдуарда Антонавіча (нар. у 1936 г., Ліда), беларускага вучонага ў галіне сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, члена-карэспандэнта БАМН, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі.


30 – 70 гадоў з дня нараджэння Гурыя (свецк. Апалька Мікалай Пятровіч; нар. у 1956 г.), беларускага праваслаўнага дзеяча, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”(2011).