Юбіляры лістападу

3 – 320 гадоў з дня нараджэння Карыцкага Караля (1702, в. Дзітрыкі Лідскага раёна – 1789), беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча, педагога, пісьменніка, доктара філасофіі.


7 – 120 гадоў з дня нараджэння Гасціловіча Антона Іосіфавіча (1902, маёнт. Пянькоўшчына Ашмянскага павета – 1975), беларускага вучонага ў галіне ваеннай справы, доктара ваенных навук, прафесара, генерал-палкоўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


7 – 110 гадоў з дня нараджэння Скачкоўскай Зінаіды Канстанцінаўны (1912, в. Граўжышкі Ашмянскага раёна – 1994), беларускай актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі.


7 – 80 гадоў з дня нараджэння Гаруновіч Лізаветы Браніславаўны (нар. у 1942 г., в. Залессе Смаргонскага раёна), беларускага педагога-метадыста. У 1959-1960 гг. працавала ў Жодзішкаўскай СШ Смаргонскага раёна.


8 – 160 гадоў з дня нараджэння Плотнікава Івана Капітонавіча (1862 – ?), архітэктара, інжынера. З 1891 г. працаваў на Гродзеншчыне, з 1900 г. – губернскі архітэктар, з 1904 г. – губернскі інжынер.


850 гадоў з дня нараджэння Сявенкі Аляксандра Віктаравіча (нар. у 1972 г., Гродна), краязнаўца, прыватнага калекцыянера, спецыяльнага карэспандэнта ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ваяр”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.


9 – 125 гадоў з дня нараджэння Бугрова Мацвея Іванавіча (1897 – 1983, Гродна), беларускага палітычнага дзеяча, журналіста. У 1939 г. – намеснік старшыні часовага ўпраўлення  Гродна. З 1944 г. – адказны рэдактар абласной газеты “Гродзенская праўда”.


9 – 70 гадоў з дня нараджэння Маглыш Сабіны Сцяпанаўны (нар. у 1952 г., в. Патока Шчучынскага раёна), беларускага біёлага, хіміка, эколага, кандыдата біялагічных навук.


9 – 70 гадоў з дня нараджэння Тамашэвіч Зоі Міхайлаўны (нар. у 1952 г.), беларускага педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.


13 – 125 гадоў з дня нараджэння Аркадзьева (сапр. Цівунчык) Аркадзя Станіслававіча (1897, в. Журбілавічы Навагрудскага павета – 1969), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі.


14 – 130 гадоў з дня нараджэння Лойкі Міхаіла Фёдаравіча (1892, в. Ярэмічы Карэліцкага раёна – 1937), беларускага эканаміста, географа, матэматыка.


16 – 70 гадоў з дня нараджэння Піраговай Ларысы Аляксандраўны (нар. у 1952 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара ГрДМУ.


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Юрэвіча Аляксандра (нар. у 1952 г., Ліда), польскага паэта, празаіка, эсэіста.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Тумілевіча Чэслава (нар. у 1942 г., Ліда), польскага мастака (жывапіс, графіка).


24 – 120 гадоў з дня нараджэння Арэхвы Мікалая Сямёнавіча (1902, в. Баруны Ашмянскага раёна – 1990), беларускага гісторыка, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Пераверзевай Ніны Анатольеўны (нар. у 1947 г., Гродна), беларускага педагога, кандыдата фізіка-матэматычных навук.


26 – 80 гадоў з дня нараджэння Ярмаловіч Марыі Арцёмаўны (нар. у 1942 г., в. Жыровічы Слонімскага раёна), беларускага педагога, кандыдата педагагічных навук.


29 – 80 гадоў з дня нараджэння Дулуба Мікалая Іванавіча (1942 – 2007, в. Унехава Карэліцкага раёна), беларускага дзеяча культуры, кавалера ордэна “Знак Пашаны”. Працаваў дырэктарам Жухавіцкага ЦСДК Карэліцкага раёна.