Юбіляры кастрычнiка

130 гадоў з дня нараджэння Цярэшчанкі Кузьмы Юр’евіча (1888 – 1922), дзеяча беларускага нацыянальнага руху. З 1918 г. – начальнік Гродзенскага павета, прадстаўнік Літоўскай тарыбы ў Ваўкавыскім павеце, удзельнік клуба “Беларуская хатка” ў Гродне, член Цэнтральнай Беларускай рады Гродзеншчыны.

110 гадоў з дня нараджэння Квітко Філіпа Іванавіча (1908 – 1939, Гродна), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, камандзіра танкавага батальёна.

Загінуў у баі пад Гродна.

80 гадоў з часу заснавання “Малочнага Міра”, ААТ (Гродна; 1938).

 

  1 – 130 гадоў з дня нараджэння Дзекуця-Малея Лукаша (Лука Мікалаевіч; 1888, Слонімскі павет – 1955), беларускага грамадскага і рэлігійнага дзеяча, педагога, пратэстанцкага прапаведніка. У 19181920 гг. – працаваў у Гродне, дзе ўдзельнічаў у стварэнні “Грамады беларускай моладзі”.

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Ракуця Віталя Сцяпанавіча (1928 – 2012), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1961 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

1 – 70 гадоў з дня нараджэння Балабановіча Усевалада Канстанцінавіча (нар. у 1948 г., в.Скорычы Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.

2 – 190 гадоў з дня нараджэння Каяловіча Міхаіла Восіпавіча (1828, Гродзенская губерня 1891), беларускага і рускага гісторыка, этнографа, публіцыста, грамадскага дзеяча. Жыў у Гродне ў 1886 г.

 

2 – 100 гадоў з дня нараджэння Кручка Рыгора Раманавіча (1918 1987), беларускага вучонага, гісторыка медыцыны і сацыяльнай гігіены, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1983 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

 

3 ці 5 – 560 гадоў з дня нараджэння Казіміра (Казімір Святы; 1458 – 1484, Гродна), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча ВКЛ і Каралеўства Польскага, святога Рымска-Каталіцкага касцёла, патрона Гродзенскай дыяцэзіі.

 

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Байчорава Аляксандра Мухтаравіча (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага палітолага, філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара.

6 – 110 гадоў з дня нараджэння Мілюця Алеся (Аляксандр Макаравіч; 1908, в.Скорычы Карэліцкага раёна 1944), беларускага паэта.

6 – 60 гадоў з дня нараджэння Лебядзевіча Дзмітрыя Мікалаевіча ( нар. у 1958 г., в.Замасцяны Шчучынскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. 3 1989 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

7 – 80 гадоў з дня нараджэння Блакіта (сапр. Болтач) Валянціна Уладзіміравіча (1938, в.Вострава Шчучынскага раёна – 2007), беларускага пісьменніка, журналіста. У 1956-1967 гг. – супрацоўнік шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”, жалудоцкай раённай газеты “За Радзіму”, міжраённай газеты “Савецкая вёска” ў Шчучыне, воранаўскай раённай газеты “Ленінскі сцяг”. У 1967-1968 гг. – карэспандэнт абласной газеты “Гродзенская праўда”. З 1968 г. – загадчык сектара друку, радыё і тэлэбачання, з 1971 г. – намеснік загадчыка аддзела прапаганды Гродзенскага абкама КПБ.

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Карпінскага Віктара Войцехавіча (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага філосафа, педагога. У 1975-1980 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, у 1980-1991 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце. З 1996 г. працуе ўГродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

 13 – 130 гадоў з дня нараджэння Драздовіча Язэпа Нарцызавіча (1888 – 1954), беларускага мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка. У 1927-1930 гг. працаваў выкладчыкам малявання ў Навагрудскай гімназіі. Стварыў серыю графічных работ, прысвечаных Гродзеншчыне.

16 – 70 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Яўгена Іванавіча (нар. у 1948 г., в.Ігнаткаўцы Лідскага раёна), беларускага журналіста, гісторыка.

17 – 110 гадоў з дня нараджэння Барана Уладзіміра Іванавіча (1908, в.Пілюкі Гродзенскага раёна 1991, Гродна), беларускага педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, кавалера ордэнаў Леніна і “Знак Пашаны”. У 19391941 гг. працаваў у Гродзенскай гімназіі імя А.Міцкевіча. У 19441950 гг. завуч СШ № 7, у 19501972 гг. дырэктар, настаўнік СШ № 1 у Гродне.

18 – 75 гадоў з дня нараджэння Аношкі Ядвігі Іванаўны (нар. у 1943 г., г.п.Іўе), беларускага вучонага ў галіне геалогіі, мінералогіі, глебазнаўства.

18 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыева Генадзя Рыгоравіча (нар. у 1943 г.), беларускага паэта, публіцыста. У 1967 – 1974 гг. працаваў настаўнікам у Варанчанскай СШ Карэліцкага раёна.  У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант.

20 – 150 гадоў з дня нараджэння Гаўсмана Фёдара Аскаравіча (1868, Гродзенская губерня 1944), беларускага вучонага ў галіне тэрапіі, акадэміка НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

20 – 70 гадоў з дня заснавання Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў (1948).

22 – 100 гадоў з дня нараджэння Бажко Алеся (Аляксандр Цімафеевіч; 1918, в. Даўгінава Карэліцкага раёна 2013), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

22 – 70 гадоў з дня нараджэння Малышавай Вольгі Леанідаўны (нар. у 1948 г., Гродна), мовазнаўца, педагога. З 1973 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

23 – 90 гадоў з дня нараджэння Клыбіка Лаўрэна (1928, в.Хадзявічы Слонімскага раёна 2005), вучонага ў галіне фармакалогіі, гамеапатыі, грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў Бельгіі і Вялікабрытаніі.

25 – 100 гадоў з дня нараджэння Бандарэнкі Сяргея Аляксандравіча (1918 1993, Ваўкавыск), беларускага паэта, педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выдатніка народнай асветы Беларусі. З 1945 г. працаваў інспектарам райана, намеснікам дырэктара Астрынскай СШ, намеснікам дырэктара Бераставіцкага, а з 1963 г. Ваўкавыскага педвучылішчаў.

28 – 240 гадоў з дня нараджэння Фалькоўскага Якуба (свецк. Шыман Тадэвуш; 1778 – 1836), педагога, літаратуразнаўца, тэолага. З 1817 г. быў прэфектам і выкладчыкам літаратуры ў Гродзенскай гімназіі.

29 – 80 гадоў з дня нараджэння Саламевіча Янкі (Іван Уладзіміравіч; 1938, в.Малая Кракотка Слонімскага раёна – 2012), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, бібліёграфа, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976).

29 – 75 гадоў з дня нараджэння Навумовіча Уладзіміра Аляксандравіча (нар. у 1943 г., в.Баўцічы Карэліцкага раёна), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, педагога, выдатніка адукацыі.

30 – 290 гадоў з дня нараджэння Пачобута-Адляніцкага Марціна Казіміравіча (1728, в.Саломенка Гродзенскага раёна – 1810), беларускага асветніка, астранома, матэматыка, члена-карэспандэнта Парыжскай АН, члена Каралеўскай АН у Лондане. Вучыўся ў Гродзенскім іезуіцкім калегіуме.

30 – 250 гадоў з дня нараджэння Снядэцкага Анджэя (1768, Гродзенскае ваяводства – 1838), польскага і расійскага асветніка, вучонага-хіміка, урача, філосафа. У 1822-1826 гг. жыў на Ашмяншчыне.