Юбіляры кастрычніка

25 гадоў з часу адкрыцця прадпрыемства па вытворчасці каўбаснай абалонкі СП ЗАТ “Біган” (2001).


2 – 130 гадоў з дня нараджэння Дучыца Мікалая Васільевіча (1896, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 1980), беларускага жывапісца, графіка.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Саітавай Валянціны Іванаўны (нар. 1951, в. Пладовая Мастоўскага раёна), бібліяграфазнаўца, кандыдата педагагічных навук (1992), дацэнта (1994), прафесара кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.


4 – 90 гадоў з дня нараджэння Рудога Вацлава Адольфавіча (1936, в.Калечыцы Шчучынскага раёна – 1994), заслужанага будаўніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы (1977).


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Амелькі Уладзіміра Паўлавіча (нар. у 1946 г., в.Міжава Мастоўскага раёна), беларускага журналіста. Працаваў начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама.


5 – 70 гадоў з дня нараджэння Міхальчанкі Галіны Фёдараўны (нар. у 1956 г., Гродна), беларускага псіхолага, педагога. З 1982 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


6 – 150 гадоў з дня нараджэння Булгака Яна (1876, в.Асташына Навагрудскага раёна – 1950), беларускага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнографа, фалькларыста.


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Жэбрака Міхаіла Вікенцьевіча (1936, в.Цяглевічы Зэльвенскага раёна – ?), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. У 1964-1975 гг. – старшыня калгаса імя Жданава Ваўкавыскага раёна. У 1980-1983 гг. – старшыня Ваўкавыскага райвыканкама. У 1983-1990 гг. – першы сакратар Ваўкавыскага гаркама КПБ.


10 – 120 гадоў з дня нараджэння Жалезняковіча Паўла Арсенавіча (1906 – 1971), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, дзяржаўнага дзеяча, кавалера двух ордэнаў Леніна. У 1944-1968 гг. – старшыня Мірскага райвыканкама, Карэліцкага пасялковага Савета, першы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РК КПБ.


11 – 90 гадоў з дня нараджэння Граблеўскага Івана Станіслававіча (1936, в.Сакольнікі Астравецкага раёна – 1944), беларускага журналіста, публіцыста, краязнаўца.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Сыцько Уладзіміра Уладзіміравіча (1951, Гродна – 2006), беларускага вучонага-фізіка.


12 – 90 гадоў з дня нараджэння Васільева Уладзіміра Сямёнавіча (1936 – 2017), беларускага вучонага-інфекцыяніста, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя СССР. З 1963 г. працаваў у ГрДМУ.


14 – 90 гадоў з дня нараджэння Мацюш Еўдакіі Уладзіміраўны (1936 – 1989), педагога. Працавала рэдактарам выдавецтва “Народная асвета”. У 1960-1961 гг. – сакратар Ашмянскага райкама КСМБ.


14 – 90 гадоў з дня нараджэння Чарнякевіча Мікалая Пятровіча (1936 – ?), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1972 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Смірнова Валерыя Васільевіча (1946 – 2012), беларускага акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі. З 1975 г. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


17 – 330 гадоў з дня нараджэння Аўгуста ІІІ (1696 – 1763), караля Рэчы Паспалітай, вялікага князя ВКЛ. Па яго ініцыятыве ў Гродне быў пабудаваны Новы Замак.


18 – 120 гадоў з дня нараджэння Салагуба Алеся (Аляксандр Феафілавіч; 1906, в.Зарудзічы Смаргонскага раёна – 1934), беларускага паэта, літаратуразнаўца, публіцыста, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Урублеўскага Паўла Браніслававіча (нар. у 1956 г., в.Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна), беларускага мастака. У  1995-1997 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы, Гродзенскай дзіцячай мастацкай школе № 1.


20 – 160 гадоў з дня нараджэння Саланевіча Лук’яна Міхайлавіча (1866 – 1938?), беларускага і рускага журналіста, выдаўца, краязнаўца, грамадскага дзеяча. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў у народных вучылішчах Гродзенскай губерні, губернскім праўленні, супрацоўнічаў з “Гродзенскімі губернскімі ведамасцямі”, быў членам Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1946 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага інжынера-электрыка, вынаходніка СССР, члена Міжнароднай асацыяцыі тэхналагічных паркаў.


22 – 90 гадоў з дня нараджэння Граблеўскага Івана Станіслававіча (1936, в.Сакольнікі Астравецкага р-на – 1994), беларускі журналіст, публіцыст, краязнаўца. Працаваў галоўным рэдактарам камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні аблвыканкама, генеральным дырэктарам абласнога тэлерадыёаб’яднання. Узнагароджаны медалём “За доблесную працу”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.


23 – 120 гадоў з дня нараджэння Габузава Армена Мікалаевіча (1906 – 1999), беларускага вучонага ў галіне нармальнай анатоміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1959-1981 гг. працаваў у ГрДМІ.


24 – 110 гадоў з дня нараджэння Садакова Паўла Сяргеевіча (1916 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Андрэеўскага Станіслава Міхайлавіча (1936 г., в.Мацеевічы Бераставіцкага раёна – 2020), беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. У 1982-1989 гг. працаваў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама. У 2014 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Гродна.


26 – 80 гадоў з дня нараджэння Кушаля Міхаіла Лук’янавіча (нар. у 1946 г., в.Дакудава 1 Лідскага раёна), савецкага і расійскага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка.


26 – 80 гадоў з дня нараджэння Нечыпарэнкі Мікалая Аляксандравіча (нар. у 1946 г.), беларускага вучонага-уролага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1980 г. працуе ў ГрДМУ.


 30 – 90 гадоў з дня нараджэння Цыхуна Генадзя Апанасавіча (1936, в.Кунцаўшчына Гродзенскага раёна – 2024), беларускага мовазнаўца, славіста, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі, замежнага члена Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.