Юбіляры кастрычніка

1 – 125 гадоў з дня нараджэння Грыгаровіча Міхаіла Фролавіча (1897, в. Кавалічы Гродзенскага раёна – 1946), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945).


1 – 75 гадоў з дня нараджэння Кушнера Васіля Фёдаравіча (нар. у 1947 г., в. Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна), беларускага гісторыка, журналіста, выдатніка адукацыі Беларусі, выдатніка друку Беларусі.


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Міхеева Валерыя Міхайлавіча (нар. у 1952 г.), беларускага вучонага ў галіне сацыялогіі і філасофіі, доктара сацыялагічных навук, кандыдата філасофскіх навук. У 1990 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.


3 – 125 гадоў з дня нараджэння Дуброўскага Міхася (Міхаіл Георгіевіч; 1897 – 1983, Гродна), беларускага паэта, драматурга, перакладчыка.


3 – 100 гадоў з дня нараджэння Наўмовіча Міхася (1922, в. Кашалёва Навагрудскага раёна – 2004), скульптара, выкладчыка, мастака, удзельніка французскага Супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны, грамадскага дзеяча беларускай эміграцыі.


3 – 60 гадоў з дня нараджэння Жучэнкі Васіля (нар. у 1962 г., в. Круглікі Гродзенскага раёна), расійскага музыканта, артыста вялікага сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, дыпламанта Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах. У 1962-1977 гг. жыў у г. п. Карэлічы.

5 – 100 гадоў з дня нараджэння Каралько Ніны Міхайлаўны (1922, в. Кашалёва Навагрудскага раёна – 2016), майстра народнага мастацкага ткацтва, народнага майстра Беларусі.


8 – 125 гадоў з дня нараджэння Серабракова Анатоля Мікалаевіча (1897 – ?), вучонага ў галіне тапаграфічнай анатоміі і аперацыйнай хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1960-1968 гг. працаваў у ГрДМІ.


14 – 100 гадоў з дня нараджэння Трускоўскай Надзеі Сцяпанаўны (нар. у 1922 г., в. Востухава Карэліцкага раёна), Героя Сацыялістычнай Працы (1966), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1949-1956 гг. – палявод, з 1956 г. – звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе “Новае жыццё” Карэліцкага раёна.


17 – 75 гадоў з дня нараджэння Макаравай Ніны Пятроўны (нар. у 1947 г.), беларускага педагога, кандыдата педагагічных навук, дацэнта. З 1975 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


17 – 75 гадоў з дня нараджэння Пархуты Анатоля Сяргеевіча (нар. у 1947 г.), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1971-1982 гг. – галоўны архітэктар Ліды, у 1982-2004 гг. – галоўны архітэктар Гродзенскай вобласці. З 2004 г. працуе на ААТ “Гроднажылбуд”.


20 – 130 гадоў з дня нараджэння Тарасевіча Янкі (Ян Міхайлавіч; 1892, в. Клешнякі Шчучынскага раёна – 1978), беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, выдаўца, эсэіста, каталіцкага святара, доктара тэалогіі.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Букі Вячаслава Ульянавіча (нар. у 1942 г.), беларускага біяхіміка, доктара біялагічных навук, прафесара, акадэміка Нью-Ёркскай АН, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2008), прэміі імя Аль-Харэзмі (2013, Іран). З 1971 г. працуе ў Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі, з 2001 г. – прафесар ГрДУ імя Я. Купалы.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Голуба Юркі (Юрый Уладзіміравіч; 1947, в. Горна Зэльвенскага раёна – 2020), беларускага паэта, перакладчыка, журналіста.


20 – 75 гадоў з часу адкрыцця ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр” (1947).


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897 – 1973), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939-1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка абароны Ліды ў Вялікую Айчынную вайну.


24 – 90 гадоў з дня нараджэння Ахрыменкі Генадзя Віктаравіча (1932 – 1974, Гродна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. У 1960-1963 гг. – дырэктар Гродзенскага шклозавода, у 1965-1973 гг. – старшыня Гродзенскага гарвыканкама.


29 – 70 гадоў з дня нараджэння Горнага Аляксандра Уладзіміравіча (нар. у 1952 г., в. Мілявічы Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне сельскагаспадарчых навук, дацэнта кафедры агранаміі БДАТУ. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.


31 – 80 гадоў з дня нараджэння Коўкеля Івана Іванавіча (1942, в. Вялікае Сяло Лідскага раёна – 2009), беларускага гісторыка, педагога, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1972 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.