Юбиляры лістапада
2 – 190 гадоў з дня нараджэння Андрыёлі Міхала Эльвіры (1836 – 1893), жывапісца, графіка, які стварыў шэраг карцін, прысвечаных Гродзеншчыне, аўтара ілюстрацый да твораў А. Міцкевіча, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі, І. Ходзькі, Э. Ажэшкі.
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Губко Аляксандра Аляксандравіча (1936, в.Хадзяўляны Дзятлаўскага раёна – 1993), беларускага вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.
6 – 75 гадоў з дня нараджэння Змітровіча Ігара Алегавіча (нар. у 1951 г.), беларускага гісторыка. З 1980 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Аўчыннікава Аляксандра Фёдаравіча (нар. у 1951 г.), культурнага дзеяча, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2009). З 1989 г. працаваў ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці вядучым метадыстам па народных промыслах.
8 – 80 гадоў з дня нараджэння Гурына Міхаіла Фёдаравіча (1941, в.Радунь Карэліцкага раёна – 2024), беларускага гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук.
10 – 130 гадоў з дня нараджэння Шупені Сцяпана Пятровіча (1896 – 1979), беларускага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэна Леніна. У 1943-1944 гг. – камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння, сакратар Шчучынскага падпольнага міжраённага партыйнага цэнтра, Шчучынскага раённага падпольнага камітэта КП(б)Б.
11 – 125 гадоў з дня нараджэння Быліча Рыгора Іванавіча (1901, в.Заполле Навагрудскага раёна – 1960), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра.
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Валодзькі Станіслава Віктаравіча (нар. у 1956 г., в.Падольцы Астравецкага раёна), беларускага паэта, грамадскага дзеяча.
15 – 175 гадоў з дня нараджэння Шырмы Канстанціна Антонавіча (1851 – 1913, в.Мількаўшчына Гродзенскага раёна), расійскага генерал-лейтэнанта ад кавалерыі, які на свае сродкі пабудаваў у 1906-1908 гг. царкву Пакрова Божай Маці ў Мількаўшчыне.
17 – 90 гадоў з дня нараджэння Брыкача Вячаслава Ігнатавіча (1936, в.Філіпаўцы Шчучынскага раёна – 2015), беларускага дзяржаўнага і культурнага дзеяча. У 1977-1997 гг. узначальваў упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.
18 – 60 гадоў з дня нараджэння Тарасавай Святланы Мікалаеўны (нар. у 1966 г.), выкладчыка кафедры беларускай літаратуры ГрДУ імя Я.Купалы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015). За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджана Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013).
20 – 90 гадоў з дня нараджэння Яраша Анатоля Уладзіміравіча (1936, Дзятлаўскі раён – 2007), канструктара ў галіне прэцызійнага электроннага машынабудавання, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).
22 – 150 гадоў з дня нараджэння Салаўёва Зіновія Пятровіча (1876, Гродна – 1928), вучонага-медыка, аднаго з арганізатараў аховы здароўя і ваенна-санітарнай службы ў СССР, рэвалюцыянера.
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Чаркашына Мікалая Андрэевіча (нар. у 1946 г., Ваўкавыск), расійскага пісьменніка-марыніста, журналіста, афіцэра-падводніка.
28 – 100 гадоў з дня нараджэння Раковіча Аляксандра Гаўрылавіча (1926, в.Лясок Карэліцкага раёна – 2000), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978).
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Груды Эдуарда Іосіфавіча (1936, в.Данілавічы Дзятлаўскага раёна – 1997), беларускага вучонага-матэматыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
30 – 90 гадоў з дня нараджэння Крэня Івана Платонавіча (1936 – 2014), беларускага вучонага-гісторыка, краязнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі. У 1967-1976 і з 1990 г. працаваў у ГрДУ імя Я.Купалы. Ганаровы прафесар ГрДУ імя Я.Купалы (2004).
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Кеды Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1956 г., в.Турэц Карэліцкага раёна), беларускага артыста оперы (бас), заслужанага артыста Беларусі.
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Сяўко Людмілы Раманаўны (нар. у 1956 г., Гродна), беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, педагога, трэнера, майстра спорту СССР па пулявой стральбе. У 2004-2012 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.