Юбиляры ліпеня
25 гадоў з часу адраджэння Ганненскага кірмашу ў Зэльве (2001).
125 гадоў з дня нараджэння Гардзейчыка Барыса Іванавіча (1901, в.Вялікія Бярозаўцы Шчучынскага раёна – 1966), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947-1951 гг. – старшыня Зэльвенскага райвыканкама.
1 – 140 гадоў з дня нараджэння Іцхака Кацэнельсана (1886, г. Карэлічы – 1944), яўрэйскага перакладчыка, паэта, драматурга.
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Карповіча Янкі (1936 – 2002), беларускага паэта, педагога. Жыў у Слоніме.
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Шанько Георгія Георгіевіча (1936, г. Навагрудак – 2013), вучонага ў галіне дзіцячай неўралогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя Беларусі і СССР, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1997).
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Юртава Віктара Васільевіча (1946 – 1980), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонага Сцяга, капітана міліцыі, супрацоўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Бадуліна Анатоля Мікалаевіча (нар. у 1946 г., Гродна), вучонага-гісторыка, сярод навуковых інтарэсаў якога беларускія нацыяналісты і іх дзейнасць у перыяд акупацыі Беларусі фашыстамі, сацыяльныя праблемы пасляперабудоўчага перыяду.
3 – 120 гадоў з дня нараджэння Касачова Уладзіміра Паўлавіча (1906 – 1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944). Жыў у Лідзе.
5 – 125 гадоў з дня нараджэння Вараксіна Уладзіміра Мікалаевіча (1901 – 1980), беларускага савецкага архітэктара. Кіраваў аднаўленнем Новага замка ў Гродне і прыстасаваннем яго пад адміністрацыйную ўстанову.
5 – 125 гадоў з дня нараджэння Абразцова Сяргея Уладзіміравіча (1901 – 1992), савецкага рэжысёра, тэатральнага дзеяча, народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай працы. У 1940 г. садзейнічаў стварэнню Гродзенскага абласнога тэатра лялек.
7 – 230 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна (1796, в.Малюшычы Карэліцкага раёна – 1847), паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа.
7 – 90 гадоў з дня нараджэння Свірыдзёнка Анатоля Іванавіча (1936 – 2023), беларускага вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, акадэміка НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. З 1990 г. працаваў у Навукова-даследчым цэнтры праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі ў Гродне.
8 – 70 гадоў з дня нараджэння Сысоя Георгія Іванавіча (1956 – 2007), беларускага пісьменніка, журналіста. З 1977 г. жыў у Гродне. Кіраваў прэс-службай УУС Гродзенскага аблвыканкама, працаваў галоўным рэдактарам абласной газеты “Милицейский вестник”.
10 – 60 гадоў з дня нараджэння Гняздоўскага Юрыя Юр’евіча (нар. у 1966 г., в.Ласосна Гродзенскага раёна), беларускага матэматыка. З 1994 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
11 – 75 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Анатоля Аляксеевіча (нар. у 1951 г.), старшыні Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, намесніка старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2016 г. яго імя занесена ў Кнігу славы горада Гродна.
13 – 160 гадоў з дня нараджэння Чарноцкага Напалеона Казіміравіча (1866 – 1937, в.Лябёдка Шчучынскага раёна), беларускага публіцыста, мемуарыста, перакладчыка, рэвалюцыянера. Працаваў лекарам у Міры, Ліпнішках, Лідзе. З 1936 г. жыў у в.Вялікая Лябёдка Шчучынскага раёна.
13 – 75 гадоў з дня нараджэння Акімавай Таццяны Аляксееўны (нар. у 1951 г.), музычнага педагога. З 1978 г. працавала выкладчыкам у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы.
14 – 125 гадоў з дня нараджэння Глябовіча Антонія Баляслава (1801, Гродна – 1847), публіцыста, перакладчыка, выдаўца.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Дзіўніча Уладзіміра Аляксеевіча (нар. у 1946 г., ст.Гудагай Астравецкага раёна), мастака, які працуе ў станковым жывапісе і акварэлі.
15 – 150 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна; 1876, фальв. Пешчын Шчучынскага раёна – 1916), паэткі, грамадска-культурнай дзяячкі, педагога, выдаўца, удзельніцы рэвалюцыйнага руху.
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Дрынеўскага Міхаіла Фёдаравіча (1936 – 2008), музычнага педагога, музыканта (баян). У 1963-2008 гг. працаваў у Гродзенскім музычным вучылішчы.
16 – 130 гадоў з дня нараджэння Пракапчука Андрэя Якаўлевіча (1896, в.Чамяры Слонімскага раёна – 1970), вучонага ў галіне дэрматавенералогіі, акадэміка АН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, кавалера ордэна Леніна.
16 – 90 гадоў з дня нараджэння Леановіча Яўстафія Яўстафіевіча (1936, в. Камяніца Смаргонскага раёна – ?), беларускага архітэктара, аўтара праектаў многіх станцый метрапалітэна.
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Кебіч Людмілы Антонаўны (нар. у 1951 г., г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна), беларускай пісьменніцы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2005), Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (2024), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2002, 2022). Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009), медалём Францыска Скарыны (2014), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2018).
18 – 75 гадоў з дня нараджэння Шайко Івана Антонавіча (нар. у 1951 г., в.Аславеняты Смаргонскага раёна), расійскага ваеннага метролага, генерал-маёра.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Бушмы Міхаіла Іванавіча (нар. у 1951 г., в.Дзяляцічы Навагрудскага раёна), беларускага фармаколага, доктара медыцынскіх навук, прафесара.
20 – 125 гадоў з дня нараджэння Лазарэвіч (Гільман) Іды Меераўны (псеўд. Іда Мэт; 1901, Смаргонь – 1973), удзельніцы рэвалюцыйнага руху, пісьменніцы.
22 – 90 гадоў з дня нараджэння Дзедуля Вацлава Іванавіча (нар. у 1936 г., в.Урцішкі Іўеўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэрапіі, педагога, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1969 г. працаваў у ГрДМУ.
22 – 90 гадоў з дня нараджэння Чамярыцкага Вячаслава Антонавіча (нар. у 1936 г., в.Рабкі Дзятлаўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, тэкстолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994). Занесены ў Кнігу славы Навагрудскага раёна.
23 – 130 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча (1896, в.Мяльканавічы Слонімскага раёна – 1985), беларускага музычнага дзеяча, харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. З 1947 г. – хормайстар Гродзенскага ансамбля песні і танца “Нёман”. У 1965-1971 гг. – кіраўнік Гродзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. У 1961-1976 гг. – загадчык кафедры музыкі і спеваў Гродзенскага дзяржаўнага педінстытута імя Я. Купалы.
23 – 30 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў Гродзенскай аптэкі-музея (1996).
24 – 130 гадоў з дня нараджэння Орсы Аляксандра (1896, в.Нягневічы Навагрудскага раёна – 1959), грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША, педагога, доктара прыродазнаўчых навук.
24 – 100 гадоў з дня нараджэння Жмакіна Ігара Канстанцінавіча (1926 – 2022), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя СССР. З 1959 г. працаваў у ГрДМІ.
24 – 50 гадоў з дня нараджэння Ціхана Івана Рыгоравіча (1976, в. Глоўсевічы Слонімскага раёна), беларускага кідальніка молата, двухразовага чэмпіёну свету ў 2003 і 2007 гадах, прызёра Алімпійскіх гульняў у 2008 і 2016 гадах. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004). Старшыня ГА “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”. Яго імя занесена ў Кнігу славы г.Гродна (2007).
24 – 30 гадоў з часу пабудовы Свята-Вольгінскай царквы ў Гродне (1996).
26 – 130 гадоў з дня нараджэння Варавы Уладзіміра Аляксеевіча (1896, в.Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 1929), пісьменніка, журналіста.
29 – 90 гадоў з дня нараджэння Ушавай Алены Аляксандраўны (1936, в.Гарбачы Бераставіцкага раёна – 1998), бібліятэкара, бібліёграфа. У 1976-1991 гг. – дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.
30 – 75 гадоў з дня нараджэння Хамчукова Юрыя Дзмітрыевіча (нар. у 1951 г., в.Мсцібава Ваўкавыскага раёна), беларускага фізіка, кандыдата фізіка-матэматычных навук, сябра Беларускага і Еўрапейскага фізічных таварыстваў.