Юбиляры жніўня
75 гадоў з часу стварэння ў Гродне ААТ “Белкард” (1951).
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Бакавікова Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1946, Гродна), расійскага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Расіі (2000).
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1951 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне радыётэхнікі, інжынера-канструктара, кандыдата тэхнічных навук.
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Сечкі Алены Эдуардаўны (нар. у 1956 г.), беларускага музычнага педагога, музыканта (домра). Працуе ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы.
3 – 60 гадоў з дня нараджэння Скаржынскай-Савіцкай Ганны Іосіфаўны (нар. у 1966 г., в. Куцы Лес Шчучынскага раёна), дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
3 – 70 гадоў з дня нараджэння Жука Ігара Георгіевіча (нар. у 1956 г., г.п.Астрына Шчучынскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога, дзяржаўнага дзеяча, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі. У 1980-2009 гг. працаваў у ГрДМУ. У 2009-2014 гг. – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, 2014-2022 гг. – старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З 2022 г. – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Унесены ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці (2022), Кнігу славы г. Гродна (2024).
4 – 350 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Дамініка (1676 – 1739), беларускага і польскага пісьменніка. Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Гродна і Навагрудка.
5 – 140 гадоў з дня нараджэння Яманта Браніслава Казіміравіча (1886, в.Дакудава Лідскага раёна – 1957), беларускага і польскага мастака, педагога, доктара мастацтвазнаўства, прафесара.
5 – 130 гадоў з дня нараджэння Тамільчыка Мітрафана Лукіча (1896, в.Хадзевічы Слонімскага раёна – 1938), беларускага фізіка, выкладчыка Беларускага політэхнічнага інстытута.
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Радзевіч Соф’і Канстанцінаўны (нар. у 1936 г., в.Поўбераг Навагрудскага раёна), беларускага педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі.
5 – 80 гадоў з дня нараджэння Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1946 г.), беларускага акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), кавалера ордэна Ф. Скарыны. У 1968-1984 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
6 – 80 гадоў з дня нараджэння Кануннікавай Ніны Паўлаўны (нар. у 1946 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і фізіялогіі, доктара біялагічных навук, члена-карэспандэнта беларускага біяхімічнага таварыства, еўрапейскага таварыства па біяхімічным даследаванням, члена Нью-Йоркскай АН.
7 – 90 гадоў з дня нараджэння Рылова Генадзя Пятровіча (1936 – 2001), беларускага вучонага ў галіне пладаводства, доктара сельскагаспадарчых навук. З 1962 г. працаваў на Гродзенскай абласной сельскагаспадарчай станцыі. У 1976-2001 гг. – у Шчучынскім ПТВ-198.
7 – 70 гадоў з дня нараджэння Бусько Віталя Леанідавіча (нар. у 1956 г., в.Лядкі Карэліцкага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, інжынера-электрыка, кандыдата тэхнічных навук, педагога.
8 – 125 гадоў з дня нараджэння Астроўскага Міхася Андрэевіча (1901 – 1980, Гродна), беларускага літаратара і педагога.
9 – 110 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Івана Данілавіча (1916 – 2014), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943, Ганаровага грамадзяніна г.Гродна (2000). Жыў у Гродне.
9 – 100 гадоў з дня нараджэння Запрудніка Янкі (сапр. Вільчыцкі Сяргей Мікалаевіч; 1926 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна –2022), грамадска-культурнага дзеяча, гісторыка, палітолага, паэта, публіцыста, доктара гістарычных навук.
10 – 230 гадоў з дня нараджэння Легатовіча Ігната Сямёнавіча (1796, в.Малая Капліца Гродзенскага раёна – 1867), паэта, педагога.
12 – 110 гадоў з дня нараджэння Калітоўскай Клаўдзіі (1911, в Уселюб Навагрудскага раёна – 2002), артысткі балета, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Мялешкі Івана Мікалаевіча (нар. у 1946 г., в.Прудцы Шчучынскага раёна), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Мараша Іллі Якаўлевіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага гісторыка. У 1974-1982 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Савосіка Уладзіміра Антонавіча (нар. у 1951 г., Ваўкавыск), расійскага ваеннага дзеяча, капітана 1-га ранга. Працаваў галоўным рэдактарам Ваеннага выдавецтва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
16 – 100 гадоў з дня нараджэння Чарныша Аляксея Пятровіча (1926 – 1998), беларускага педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выдатніка асветы Беларусі. У 1986-1998 гг. – дырэктар ваенна-гістарычнага музея імя П.І. Баграціёна ў Ваўкавыску.
18 – 90 гадоў з дня нараджэння Гаўрош Ніны Васільеўны (1936, в.Лукі Карэліцкага раёна – ?), беларускага мовазнаўца, педагога. Настаўнічала на Навагрудчыне.
18 – 80 гадоў з дня нараджэння Чарнікевіча Івана Пятровіча (нар. у 1946 г., в.Валосаўка Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хіміі, доктара хімічных навук, прафесара. З 1999 г. працаваў у ГрДМУ.
22 – 110 гадоў з дня нараджэння Вайсенберга Аляксандра Аўсеевіча (1916 – 1985, Слонім), фізіка-эксперыментатара, спецыяліста ў галіне ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц.
22 – 75 гадоў з дня нараджэння Цяцюхіна Вячаслава Васільевіча (1951 – 1985), удзельніка вайны ў Афганістане, маёра Савецкай Арміі, камандзіра асобнага рэактыўнага дывізіёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За бездакорную службу” ІІ і ІІІ ступеняў. Пахаваны ў Гродне.
23 – 225 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Юльяна Аляксандравіча (1801, Навагрудак – 1871), гісторыка права, брата Адама Міцкевіча.
23 – 125 гадоў з дня нараджэння Дзяругі Аляксандра Анісімавіча (1901 – 1979), беларускага дзеяча аматарскага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1960).
24 – 80 гадоў з дня нараджэння Лойка Тамары Васільеўны (нар. у 1946, в.Лаўна Мастоўскага раёна), вучонага-гісторыка, культуролага.
24 – 130 гадоў з дня нараджэння Чарапука Янкі (Іван Антонавіч; 1896 – 1957), беларускага палітычнага дзеяча. З 1918 г. – на Гродзеншчыне.
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Кобрынца Пятра Мікалаевіча (1946, в.Дубна Мастоўскага раёна – 1994), гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1973-1994 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
27 – 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пяюна Сяргея Міхайлавіча (сапр. Новік; 1906 – 1994), пісьменніка, кампазітара, культурна-асветнага дзеяча. У 1939-1940 гг. працаваў інспектарам Слонімскага райаддзела народнай адукацыі, пасля – дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея.
28 – 100 гадоў з дня нараджэння Пятручак Веры Іванаўны (1926 – 1975), перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Працавала на Ваўкавышчыне.
28 – 75 гадоў з дня нараджэння Александровіча Віктара Францавіча (1951, в.Слабодка Астравецкага раёна – 2001), беларускага графіка, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў (1987).
28 – 60 гадоў з дня нараджэння Колышко Аляксандра Мар’янавіча (1966, в. Крычнікі Іўеўскага раёна), псіхолага, спецыяліста ў галіне педагагічнай псіхалогі, кандыдата псіхалагічных навук (2012), загадчыка кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (з 2013), дацэнта.
29 – 60 гадоў з часу заснавання Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея (1966; адкрыты для наведвальнікаў 5 мая 1968).
30 – 120 гадоў з дня нараджэння Пятрова Паўла Гаўрылавіча (1906 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).