Шчаслівы паўнатою сталай сілы

“…Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы…” – словы У.Караткевіча. З іх пачалася сустрэча з вучнямі пачатковых класаў ДУА “Дварышчанская школа” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча”.

Бібліятэкар яскрава расказала дзецям пра творчасць пісьменніка, выкарыстоўваючы цудоўна аформленныя кнігі, дзе сабраны казкі юбіляра, а дзеці паспрабавалі сябе ў галоўнай ролі, чытаючы па ролях.