Шрамы канцлагера: гісторыя барацьбы і памяці
У Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося гісторыка-літаратурнае дасье “Шрамы канцлагера: гісторыя барацьбы і памяці”. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (11 красавіка), сабрала навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і Дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.
Удзельнікі прайшлі па інфармацыйнай алеі памяці, спыняючыся каля бібліяграфічных “прыпынкаў”, прысвечаных трагічным мясцінам: Трасцянец, Азарычы, Мінскае гета, Калдычэва, Чырвоны Бераг, Пяты полк.
Асаблівае ўражанне пакінуў відэа-экскурс па мемарыяльных комплексах “Трасцянец” і “Чырвоны Бераг”, прысвечаным дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, і рэалізаваны ў межах праекта “Абеліскі вялікага подзвігу” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.
Бібліятэкар пазнаёміла студэнтаў з кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе “Памяць наша – вязняў фашызму неўміручасць”, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай памяці і аддаючы даніну павагі гераізму тых, хто перажыў жахі канцлагераў.