Чароўны свет Яўгена Чарушына

Да 125-годдзя з дня нараджэння выдатнага расійскага пісьменніка і мастака-ілюстратара Яўгена Іванавіча Чарушына бібліятэкар філіяла “Гервяцкая сельская бібліятэка” арганізавала для школьнікаў гадзіну паэзіі “Дзіцячы пісьменнік і мастак”.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з жыццём і творчасцю майстра. Яны даведаліся, як Чарушын, уважліва назіраючы за прыродай і жывёламі, пераносіў свае ўражанні на старонкі кніг і ўвасабляў іх у яркіх, выразных малюнках. Творы пісьменніка вучаць быць чуйнымі да ўсяго жывога, заўважаць прыгажосць навакольнага свету і беражліва ставіцца да прыроды.

Падчас творчага задання юныя чытачы змаглі самі зірнуць на свет вачыма мастака і перадаць уражанні ў малюнках. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і натхняльнай, а знаёмства з творчасцю Чарушына, спадзяёмся, заахвоціць дзяцей часцей браць у рукі яго кнігі.