Чароўны свет Паўла Місько

Павел Місько – вядомы беларускі пісьменнік, выдатны майстар дзіцячай прозы. У Іўеўскай раённай бібліятэцы зладзілі захапляльнае літаратурнае падарожжа пад назвай “Бульбобы збіраюць сяброў” для дзяцей з прышкольнага лагера “Іўеград”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям  пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміла з аповесцямі: “Прыгоды Бульбобаў”, “Навасёлы, або  Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”, “Эрпіды на планеце Зямля”.

Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі ўрыўкі з аповесці “Прыгоды Бульбобаў”, адказвалі на пытанні, гулялі ў розныя гульні: “Мы будуем дом”, “Перакладчык”, пабывалі на імправізаванай “выстаўцы” сабак.

Дзякуючы творам Паўла Місько, дзеці не толькі павесяліліся, але і атрымалі важны ўрок дабрыні, сяброўства і справядлівасці.