Чарнобыль — наша памяць і боль

Мінула 40 гадоў з часу той жудаснай трагедыі, але не забываецца тое пекла і тыя пакуты, якія перажылі жыхары Беларусі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы. Каб навучэнцы горада Астраўца змаглі яскрава ўявіць увесь боль і горач людзей, якія вымушаны былі пакінуць свае дамы, маёмасць і нават хатніх жывёл, з’язджаючы ў невядомасць, у Астравецкай раённай бібліятэцы падрыхтавалі тэматычную гадзіну “Чарнобыля злавесны лёс”.

Школьнікі з вялікай цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм, паслухалі аповед вядучых і выказалі свае меркаванні, адказваючы на пытанні па тэме “Чарнобыль — наша памяць і боль”.