У свеце чараўніцтва
Жартоўную казачную віктарыну “У свеце чараўніцтва” падрыхтавала бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” для вучняў Гудагайскай СШ.
На мерапрыемстве чыталі казкі і вершы на беларускай мове, адказвалі на каверзныя пытанні віктарыны па казках. Дзеці прапаноўвалі словы, якія ім падабаюцца ў роднай мове, якія яны чулі ад сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль.