У госці Вялікдзень да нас ідзе…

Няма для хрысціян свята больш радаснага, чым Вялікдзень. “Свята святаў” – так называюць яго вернікі. Да гэтага светлага дня, у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”  10 красавіка члены клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у гадзіне фальклору з майстар-класам “У госці Вялікдзень да нас ідзе…”.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з традыцыямі святкавання Хрыстовага дня, а яны расказалі, як рыхтуюцца да гэтага дня ў сваіх сем’ях.

Успомнілі народныя гульні “Раскруці яйка”, “Чыё яйка мацней”, правялі эстафету “Перанясі і не разбі”, вадзілі карагоды, зазываючы сонца народнымі пацешкамі.

“Збяры часткі ў цэлае” – гульня, у якой дзеці не толькі склалі “рассыпаныя” прыказкі аб Вялікадні, але і растлумачылі іх сэнс.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што існуе мноства спосабаў упрыгожвання вялікодных яек. Бібліятэкар таксама правяла майстар-клас па вырабу кошыка для Вялікадня.