Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы
Да 130-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка-сатырыка
Кандрата Крапівы ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае знаёмства “Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы”.
Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне актуальнасці яго твораў. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што героі баек Крапівы жывуць сярод нас і сёння, а яго трапнае слова не губляе сваёй сілы нават праз стагоддзе.
Творчая частка мерапрыемства дазволіла прысутным праявіць сваю фантазію: праз малюнкі да байкі “Дыпламаваны баран” кожны змог перадаць сваё бачанне камічных вобразаў. Да сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава “Слова — яго зброя”, дзе былі прадстаўлены не толькі знакамітыя п’есы і байкі, але і ўспаміны сучаснікаў пра пісьменніка».