Сяброўствам з кнігай ганаруся

У межках праекта “Да роднай мовы крок зрабі”, які рэалізуецца ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” быў праведзены вусны часопіс “Сяброўствам з кнігай ганаруся”.

Падчас мерапрыемства удзельнікі праекта знаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, прымалі ўдзел у абмеркаванні кніг беларускіх аўтараў. З захапленнем і цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе беларускіх прыказак, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на беларускай мове.

Кніжная выстава “На хвалі беларускай літаратуры” была арганізавана, як займальнае падарожжа ў свет роднага слова. Дзецям прэзентавалі выданні беларускіх аўтараў, якія падыходзяць да іх узросту. Падчас агляду літаратуры  прысутныя змаглі пагартаць выданні, разглядзець яскравыя ілюстрацыі і абмеркаваць пачутае.

У канцы мерапрыемства зрабілі выснову, што беларуская кніга – гэта сучасна, ярка і неверагодна цікава!