“Сэрцам краніся роднага слова”
Адзначылі свята роднай мовы “Сэрцам краніся роднага слова” ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”.
Пачалося мерапрыемства з экскурсу ў гісторыю: удзельнікі даведаліся, як і чаму паўстала свята роднай мовы, і якое значэнне яно мае для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
Прысутныя ў бібліятэцы з захапленнем разгадвалі мудрагелістыя загадкі-жарты, з вялікім задавальненнем складалі народныя прыказкі і прымаўкі. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую. Кульмінацыяй творчай часткі стала складанне “запаведзяў” (правілаў) пра беларускую мову.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы на роднай мове як класічных аўтараў, так і сучасных паэтаў. Прапанаваная кніжная выстава “Сэрцам краніся роднага слова” запрасіла ў падарожжа з цікавымі і прыгожымі дзіцячымі кнігамі беларускіх аўтараў.
Кожны ўдзельнік атрымаў невялікі, але карысны падарунак — кніжную закладку з партрэтамі і цытатамі беларускіх пісьменнікаў.