“Сасновы Бор – Астравец: энергія збліжэння”

Паспяхова прайшоў чарговы тэлемост “Сасновы Бор – Астравец: энергія збліжэння” Астравецкай раённай бібліятэкі і Саснаборскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Удзельнікі анлайн-сустрэчы прадставілі свае бібліятэчныя сістэмы. Асаблівую цікавасць выклікала частка сустрэчы, прысвечаная знаёмству з рэгіёнамі. З дапамогай падрыхтаваных віртуальных экскурсій калегі з Астраўца і Сасновага Бора змаглі прайсціся па знакавых месцах адзін аднаго, славутасцях гарадоў-пабрацімаў. Даведаліся гісторыю гарадоў-пабрацімаў, убачылі іх прыгажосць, паглядзелі віртуальна на бібліятэкі.

Завяршылася анлайн-сустрэча падвядзеннем вынікаў сумеснай асветніцкай міжнароднай віктарыны. Самыя актыўныя былі адзначаны ўзнагародамі.

Падобны абмен досведам, рэсурсамі, дадатнай энергетыкай важны і цікавы для кожнага з бакоў. “Энергетычная” сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і пакінула мноства станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці.

У заключэнне ўдзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемнае жаданне прадоўжыць зносіны і абмен вопытам па пытаннях, якія цікавяць.