Пранікненне ў свет жывапісу

Добрай традыцыяй для навучэнцаў сталі экскурсіі ў сядзібу знакамітага мастака Мар’яна Богуша-Шышкі ў аграгарадок Трокенікі.

На гэты раз філіял “Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб” наведалі дзеці з лагера “Сонейка” гімназіі №1. Яны пазнаёміліся з музейным пакоем, з карцінамі мастака, паслухалі цікавыя факты з яго біяграфіі. Выйшаўшы з памяшкання і прайшоўшы ўсяго некалькі метраў, навучэнцы змаглі палюбавацца прыгажосцю навакольных мясцін, пазнаёміцца з сядзібна-паркавым комплексам Мар’яна Богуша-Шышкі, убачыць двухпавярховы флігель, гаспадарчы будынак і стайню. Таксама пашпацыравалі па парку з ліпавай і каштанавай алеяй.